Правакацыя (гурт)
Правакацыя | |
Гады | 1993—2000 |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | панк-рок |
Удзельнікі | Альгерд Бахарэвіч Уладзімер Лушчынскі Вольга Краўцова Андрэй Бараноўскі |
«Правака́цыя» — беларускі панк-рок гурт, які існаваў у 90-х гадах XX стагодзьдзя. Заснавальнікам і лідэрам гурта быў Альгерд Бахарэвіч, які пісаў тэксты песьняў і зьяўляўся вакалістам. Тэксты песьняў маюць найперш іранічна-палітычны характар, уяўляюць сабой своеасаблівы творчы пратэст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт быў створаны ў 1993 годзе, дэбют адбыўся на першым фэстывалі «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Менску. У гады існаваньня гурт прымаў удзел у шматлікіх акцыях і фэстывалях, сярод якіх варта адзначыць «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Вольныя танцы», «Хай што-небудзь адбудзецца», «Гэта ты, Моцарт?!», усяго было дадзена каля паўсотні канцэртаў. Акрамя Менску гурт граў у Магілёве, Лагойску, Талачыне. Апошні канцэрт «Правакацыі» быў дадзены ў 2000 годзе ў менскім клюбе «Медыюм» сумесна зь беларускім гуртом Hate to State і ірляндзкім Call Center. 22 лютага 2003 гурт узьяднаўся каб даць яшчэ адзін канцэрт, які адбыўся ў Талачыне.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За час існаваньня «Правакацыі» ў яе складзе грала 11 музыкаў. Фактычна, адзіным нязьменным чальцом гурта зьяўляўся «Алежка» — Альгерд Бахарэвіч.
- Альгерд Бахарэвіч: сьпеў, тэксты
- Уладзімер Лушчынскі: бубны
- Вольга Краўцова: бас-гітара (1999-2000)
- Паляжаеў Мікалай: бас-гітара (1997-1999)
- Андрэй Бараноўскі: гітара
- Максім Баравікоў: гітара
- Сяржук Мядзелка: сьпеў
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1999 годзе гуртом быў запісаны і выдадзены адзіны студыйны альбом пад назвай «Звычайная раніца». Больш раньнія запісы рабіліся ў хатніх умовах і распаўсюджваліся толькі сярод знаёмых. Альбом «Звычайная раніца» ўключае 8 кампазыцыяў.
- «Карычневае»
- «Не занадта»
- «Шэф у гістэрыцы»
- «Квітней, мая Быдляндыя»
- «Тан’я»
- «I Wanna Be Your Dog»
- «Нацыянальны сход»
- «Адчай»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альбом «Звычайная раніца» на «Музычнай скарбонцы»
- Юрась Барысевіч. Іголка прозы. Ліставаньне з Альгердам Бахарэвічам Архіўная копія
- Фота з канцэрту ў Талачыне гурта «Правакацыя»
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |