Перайсьці да зьместу

Плошча Вагезаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плошча Вагезаў

Плошча Вагезаў (па-француску: Place des Vosges) — самая старажытная плошча Парыжу. Знаходзіцца ў квартале Марэ і ўяўляе сабой правільны квадрат з бакамі па 140 мэтраў. Да 1799 г. называлася Каралеўскай (па-француску: Place Royale). Цяперашняя назва атрымана ў гонар жыхароў дэпартамэнту Вагезы, якія добраахвотна пачалі выплочваць узносы на ўтрыманьне рэвалюцыйнай арміі.