Перайсьці да зьместу

Паўвостраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўвыспа»)
Паўвостраў у Харватыі

Паўво́страў — частка сушы, адзін бок якой далучаны да кантынэнту ці вялікага вострава, а ўсе астатнія бакі атачоныя морам ці возерам. Невялікі паўвостраў часта завецца мысам. У большасьці выпадкаў паўвостраў з гледзішча геалёгіі складае з мацерыком адзінае цэлае.

У адрозьненьне ад вострава, плошча паўвострава — панятак умоўны.

Найбуйнейшыя паўастравы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва паўвострава Плошча ў тыс. км² Кантынэнт
Арабійскі бл. 3000 Азія
Антарктычны 2690 Антарктыда
Індакітай бл. 2000 Азія
Індастан 2000 Азія
Лябрадор больш за 1600 Паўночная Амэрыка
Скандынаўскі бл. 800 Эўропа
Самалійскі бл. 750 Афрыка
Пірэнэйскі 582 Эўропа
Балканскі бл. 505 Эўропа
Малая Азія 400 Азія
Таймыр 400 Азія
Камчацкі 370 Азія
Кейп-Ёрк 300 Аўстралія