Перайсьці да зьместу

Лябрадор (паўвостраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лябрадо́р (па-француску: péninsule du Labrador, па-ангельску: Labrador Peninsula) — вялікі паўвостраў на ўсходзе Канады. Займае правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лябрадор і Квэбэк. Ён абмежаваны Гадсанавай затокай на захадзе, Гадсанавай пратокай на поўначы, Лябрадорскім морам на ўсходзе, пратокай Бэль-Іль і затокай Сьвятога Лаўрэнція на паўднёвым усходзе. Паўвостраў улучае рэгіён Лябрадор[1], які ёсьць часткай правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лябрадор ды шэраг рэгіёнаў Квэбэку. Плошча паўвострава складае 1,4 млн км². Клімат паўвострава мерны, з прахалодным летам і вільготнай «акіянічнай» зімой. Агулам клімат суворы, у першую чаргу праз значны ўплыў халоднай Лябрадорскай плыні. Названы ў гонар Жуана Фэрнандыша Лаўрадора, то бок партугальскага мараплаўца, які, як мяркуюць, адкрыў гэтыя землі ў 1498 годзе.

  1. Albert Peter Low and the exploration of Quebec-Labrador. Center for Nordic Studies, Laval University (1965).