Пандэмія
Пандэмі́я (па-грэцку: πανδημία — увесь народ народ, (pan = 'усе' + demos = 'народ')) — эпідэмія інфекцыйнага захворваньня, якая ахоплівае вялікія абшары, напрыклад цэлы кантынэнт ці ўвесь сьвет; эпідэмія адной хваробы, што пашыраецца адначасова ў розных краінах і розных кантынэнтах. Характарызуецца адсутнасьцю калектыўнага імунітэту ў чалавецтва, і, як правіла, бракаваньня эфэктыўных сродкаў прафіляктыкі (вакцыны) і лячэньня.
Варта адрозьніваць пандэмію ад эндэмічных захворваньняў, якія зьяўляюцца доволі трывалымі для нейкай пэўнай мясцовасьці. Акрамя таго, да пандэміі грыпу звычайна не адносяцца рэцыдывы сэзоннага тыпу. На працягу ўсёй гісторыі было шмат пандэміяў, як то пандэміі воспы і сухотаў. Адной з самых шырокіх пандэміяў была чорная сьмерць, у выніку якой загінула больш за 75 мільёнаў людзей у XIV стагодзьдзі. Да апошніх пандэміяў адносяць пандэмію ВІЧ і, таксама, пандэміі грыпу H1N1 у 1918 і 2009 гадох.
Вядомыя пандэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чума
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юстыніянавая чума, 541—700 гады. Занесена ў Бізантыю з Эгіпту.
- Чорная сьмерць — пандэмія бубоннай чумы, занесеная з Усходняга Кітаю. Па Эўропе прайшлася ў сярэдзіне 14 стагодзьдзя (1347—1351 гады). Загінула да 34 міліёнаў чалавек (траціна насельніцтва Эўропы).
Грып
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Падтып | Штам | |
---|---|---|---|
Эпідэміі | |||
1972—1973 | H3N2 | A/Ангельшчына/72 | |
1976 | H3N2 | А/Вікторыя/75 | |
1977 | H3N2 | А/Тэхас/77 | |
2003 | H5N1 | Птушыны грып | |
Пандэміі | |||
1918 | H1N1 | Гішпанка | |
1947 | H1N1 | ||
1957 | H2N2 | Азіяцкі грып | |
1968 | H3N2 | Ганконскі грып | |
2009 | H1N1 | Сьвіны грып |
- Гішпанскі грып (штам H1N1). У 1918—1919 хвароба прыбрала жыцьцё 50 000 000 чалавек.
- Азіяцкі грып (штам H2N2). У 1957—1958 каля 1 000 000 у сьвеце, у ЗША загінула каля 70 000 чалавек.
- Ганконскі грып (штам H3N2). У 1968—1969 каля 1 000 000 у сьвеце, у ЗША загінула каля 34 000 чалавек.
- Птушыны грып (штам H5N1).
- Сьвіны грып (штам H1N1). Пандэмія абвешчана 11 чэрвеня 2009, на той дзень заразілася 27 000 чалавек.
- Каранавірус 2019—2020 гадоў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пошасьць. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |