Панамэрыканская шаша
Выгляд
(Перанакіравана з «Панамэрыканская аўтастрада»)
Панамэрыка́нская шаша́ (назвы на іншых мовах глядзі ніжэй) — сетка дарог у Амэрыцы, агульная працягласьць якіх складае 48 тыс. км. Калі ня ўлічваць 87-кілямэтровы Дар’енскі прабел, які знаходзіцца ў джунглях, на мяжы Панамы і Калюмбіі, тая Панамэрыканская шаша аб’ядноўвае нацыянальныя сеткі дарог кантынэнтальных дзяржаваў Амэрыкі ў адзіную сыстэму.
Паводле Кнігі рэкордаў Гінэса Панамэрыканская шаша — самая доўгая аўтамабільная траса ў сьвеце[1], аднак на звычайных транспартных сродках праехаць праз Дар’енскі прабел паміж Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыкай немагчыма.
Краіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Панамэрыканская шаша праходзіць праз тэрыторыю 15 краінаў:
- Канада (неафіцыйна)
- Злучаныя Штаты Амэрыкі (неафіцыйна)
- Мэксыка
- Гватэмала
- Сальвадор
- Гандурас
- Нікарагуа
- Коста-Рыка
- Панама
- Калюмбія
- Эквадор
- Пэру
- Чылі
- Аргентына
Значныя адгалінаваньні таксама разьмяшчаюцца ў Балівіі, Бразыліі, Парагваі, Уругваі і Вэнэсуэле.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- па-ангельску: Pan-American Highway
- па-гішпанску: Carretera Panamericana, Autopista Panamericana або Vía Panamericana
- па-партугальску: Estrada Panamericana
- па-нямецку: Panamerikanische Straße
- па-нідэрляндзку: Pan-Amerikaanse Snelweg
- па-француску: Autoroute Panaméricaine
- па-італьянску: Autostrada Panamericana
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Панамэрыканская шаша — Кніга рэкордаў Гінэса(недаступная спасылка), азначана даўжыня 24 140 км