Перайсьці да зьместу

Паводка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паводка на вуліцы ў Вялікабрытаніі.

Паводка — затапленьне мясцовасьці ў выніку пад’ёму ўзроўню вады ў рэках, азёрах, морах з-за дажджоў, навальнага раставаньню сьнега, ветравога нагону вады на ўзьбярэжжа й іншых чыньнікаў[1], якое наносіць страту здароўю чалавека й нават прыводзіць да іх загубы, а таксама прыносіць матэрыяльную шкоду. Паводкі нярэдка выклікаюцца павышэньнем узроўню вады ў рацэ з прычыны загрувашчваньня рэчышча лёдам пры крыгаходзе або з прычыны закаркоўваньні рэчышча пад нерухомым ледзяным покрывам наваламі унуртыводнага лёду й сварэньня ледзяной коркі. Нярэдка паводкі ўзьнікаюць пад дзеяньнем вятроў, якія наганяюць ваду з мора й выклікаюць павышэньне ўзроўню за кошт затрымкі ў вусьці рачной вады, гэтак паводкі такога тыпу назіраліся ў Санкт-Пецярбургу ў 1824 і 1924 гадох і Нідэрляндах у 1953 годзе.

На марскіх узьбярэжжах і выспах паводкі могуць паўстаць у выніку затапленьня прыбярэжнай паласы хваляй, якая ўтвараецца пры землятрусах або вывяржэньні вульканаў у акіяне. Падобныя паводкі нярэдкія на берагах Японіі й на іншых астравах Ціхага акіяна, менавіта такі тып паводкі назіраўся ў Японіі ў 2011 годзе, які быў выкліканы моцным землятрусам ля берагоў краіны. Паводкі могуць быць абумоўлены прарывамі плацінаў і загараджальных дамбаў.

Некаторыя паводкі разьвіваюцца павольна, а іншыя могуць разьвівацца ўсяго за некалькі хвілінаў і бяз бачных прыкметаў дажджу. Акрамя таго, паводкі могуць быць лякальнымі, закранаючы невялікую супольнасьць людзей, альбо вельмі вялікімі, ахопліваючы цэлыя басэйны рэкаў. Не зважаючы на тое, што паводкі не адбываюцца ў месцах, дзе няма буйных рэк і іншых вадаёмаў, людзі традыцыйна жывуць і працуюць на ці каля рэк, паколькі там больш урадлівая зямля й таму, што рэкі традыцыйна забясьпечвалі гандаль рачнымі й марскімі шляхамі.

Паводкі здараюцца на многіх рэках Заходняй Эўропы, такіх як Дунай, Сэна, Рона, По і іншых, а таксама на рэках Янцзы й Хуанхэ ў Кітаі, Місысыпі й Агаё ў ЗША. У СССР вялікія паводкі назіраліся на Дняпры ў 1931 годзе й Волзе ў 1908 і 1926 гадох. У Беларусі часам здараецца выхад зь берагоў Прыпяці й Нёмана.

  1. ^ Паводка. Экалягічны слоўнік. Slounik.org

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]