Мікола Антонавіч Чарнецкі
Мікола Чарнецкі | |
Мікола Антонавіч Чарнецкі | |
Дата нараджэньня | 22 траўня 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Малыя Азяраны, Ваўкавыскі павет, Гарадзенская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 19 студзеня 1944 |
Месца сьмерці | Беластоцкі раён, Беларуская ССР, СССР |
Школа/традыцыя | Праскі ўнівэрсытэт |
Пэрыяд | 1929—1944 |
Мікола Антонавіч Чарнецкі (22 траўня 1899, в. Малыя Азяраны, Гарадзенскі павет — 19 студзеня 1944, Беластоцкая вобласьць, БССР) — публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паходзіў зь сялянскай сям’і. У 1918 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю. Да 1921 знаходзіўся ў бежанстве ў Расеі, дзе загінула ўся яго сям’я.
З 1923 навучаўся ў Празе, скончыў Праскі ўнівэрсытэт са ступеньню доктара філязофіі ў 1929. Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, у 1923—1929 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. Уваходзіў у Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў.
У 1929 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашкавічах і Клецку.
У 1939 прызначаны савецкай уладаю дырэктарам школы ў в. Крынкі. У 1940 — кіраўнік асьветы Крынкаўскага раёну. Арыштаваны НКВД БССР, уцёк з-пад арышту.
Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік беларускага нацыянальнага падпольля. Па-зьверску забіты польскім падпольлем недалёка ад Беластоку.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сяргей Ёрш «Мучанік за беларускую ідэю» // Ніва. 1996, 10 сак.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Нарадзіліся 22 траўня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Памерлі 19 студзеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Беларускія палітыкі
- Асобы Крынак
- Беларусы ў Чэхіі
- Беларускія філёзафы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Асобы Беластоку
- Забітыя палітыкі
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай
- Беларусы ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце
- Памерлі ў Беластоцкім раёне
- Падпольнікі нямецка-савецкай вайны
- Удзельнікі антысавецкага падпольнага руху ў Беларусі