Перайсьці да зьместу

Мост (партыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мост (партыя)
Заснавальнік Бэла Бугар
Дата заснаваньня 30 чэрвеня 2009
Распушчаная 2 кастрычніка 2021
Штаб-кватэра
Ідэалёгія абарона інтарэсаў вугорскага насельніцтва, міжнацыянальны дыялёг
Колькасьць 5350
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
0 / 13
· Нацыянальная рада
14 / 150
Афіцыйны сайт most-hid.sk

Мост (Most — Híd; па-славацку: Most, па-вугорску: Híd; абодва слова абазначаюць «мост») — палітычная партыя Славаччыны, якая прадстаўляе пераважна інтарэсы вугорскай нацыянальнай меншасьці. У адрозьненьне ад іншай вугорскай партыі Славаччыны — Партыі вугорскай кааліцыі — партыя Мост ставіць сваёй мэтай наладжваньне дыялёгу паміж вугорцамі і славакамі.

Партыя была створана 30 чэрвеня 2009 году Бэлай Бугарам, якія быў адным з заснавальнікаў Партыі вугорскай кааліцыі і яе лідэрам у 1998-2007. У новую партыю таксама ўвайшлі іншыя значныя дзеячы ПВК — Габар Галь, Ласла Надзь, Жолт Надзь і іншыя. У выніку расколу абедзьве вугорскія партыі апынуліся сам-на-сам перад магчымасьцю быць непрадстаўленымі ў парлямэнце новага скліканьня — колькасьць вугорцаў у Славаччыне складае прыкладна 10% насельніцтва пры пяціадстокавым бар’еры на трапленьне ў парлямэнт. Аднак ідэялёгія партыі заснавана на ідэі супрацоўніцтва славакаў і вугорцаў, у рэчышчы чаго віцэ-старшынём партыі стаў славак Рудальф Хмель. Паводле апошніх апытаньняў, перад парлямэнцкімі выбарамі 12 чэрвеня 2010 году партыя была здольная разьлічваць на 6,5% галасоў — на 1,3% менш за Партыю вугорскай кааліцыі[1], якая знаходзілася на грані праходжаньня ў парлямэнт. На выбарах партыя атрымала 205 538 (8,12%) галасоў і 14 дэпутацкіх мандатаў, а Партыя вугорскай кааліцыі ня здолела пераадолецьпяціадсоткавы бар’ер. Такім чынам, «Мост» стаў адзіным прадстаўніком вугорскай абшчыны ў парлямэнце.