Перайсьці да зьместу

Монацукрыды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Монацукрыды
Агульныя
Клясыфікацыя
ChEBI 35381
Монацукрыды ў Вікісховішчы
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).

Монацукры́ды — арганічныя злучэньні, адна з асноўных груп вугляводаў; самая простая форма цукру; зьяўляюцца звычайна бескаляровымі, рашчыняльнікамі ў вадзе, празрыстымі цьвёрдымі рэчывамі. Некаторыя монацукрыды маюць салодкім смак. Монацукрыды — стандартныя блёкі, зь якіх сынтэзуюцца дыцукрыды, (такія, як цукроза, мальтоза, ляктоза) алігацукрыды і поліцукрыды (такія, як цэлюлёза і крухмал), утрымоўваюць гідраксільныя групы і альдэгідную (альдозы) або кетагрупу (кетозы). Кожны вугляродны атам, зь якім злучана гідраксыльная група (за выключэньнем першага і апошняга) зьяўляецца хіральным, даючы пачатак шматлікім ізамэрным формам. Напрыклад, галяктоза і глюкоза — альдагексозы, але маюць розныя хімічныя і фізычныя ўласьцівасьці. Монацукрыды ўяўляюць сабой шмататамныя сьпірты, якія зьмяшчаюць карбанільную групу — альдэгідную або кетонную.