Перайсьці да зьместу

Мокраўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мокраўскі раён
Мокровский район / Куйбышевский район
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Калускую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Бетліца
Дата ўтварэньня 1 кастрычніка 1929
Насельніцтва
Плошча
  • 1243 км²
Месцазнаходжаньне Мокраўскага раёну
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мокраўскі раён (з 1939 году — Ку́йбышаўскі раён; па-расейску: Куйбышевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Калускай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Бетліца.

Мокраўскі раён мяжуе зь Людзінаўскім, Пясочанскім і Спас-Дземенскім раёнамі, а таксама з Бранскай і Смаленскай абласьцямі. Плошча раёну складае 1243 км².

Мокраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Заходняй вобласьці. Пазьней раён быў скасаваны і зноўку створаны як Куйбышаўскі раён, але ўжо ў складзе Смаленскае вобласьці. У 1944 годзе раён быў перададзены ў склад навастворанай Калускай вобласьці.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мокраўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў