Жукаўскі раён (Калуская вобласьць)
| Жукаўскі раён | |
| Жуковский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Калускую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Жукаў |
| Дата ўтварэньня | 12 ліпеня 1929 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне Жукаўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Жу́каўскі раён (па-расейску: Жуковский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Калускай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Жукаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жукаўскі раён мяжуе з Тарускім, Малаяраславецкім і Бораўскім раёнамі, а таксама горадам Обнінск, Маскоўскай вобласьцю і Траецкай адміністрацыйнай акругай Масквы. Плошча раёну складае 1360 км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жукаўскі раён быў утвораны 12 ліпеня 1929 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР і першапачаткова ўваходзіў у склад Маскоўскае вобласьці. У 1944 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Калускай вобласьці. Менавіта зь вёскі Стралкоўка, якая зараз уваходзіць у склад раёну, паходзіў савецкі фэльдмаршал Георгі Жукаў, у гонар якога і быў названы раён і ягоны адміністрацыйны цэнтар.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца малочны завод, птушкафабрыка, навукова-дасьледчы радыётэхнічны інстытут і завод радыётэхнічнай апаратуры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Жукаўскі раён (Калуская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт раённай адміністрацыі (рас.)
| |||||||||||||