Малекула
Малекула — найменшая часьцінка дадзенага рэчыва, надзеленая ягонымі якасьцямі, а таксама электрычна нэўтральная група як мінімум з двух атамаў, якія ўтрымліваюцца разам кавалентным хімічнымі сувязямі[1][2]. Хімічныя ўласьцівасьці малекулы вызначаюцца з дапамогай ейнага складу й хімічнае будовы. Малекулы адрозьніваюцца ад іёнаў паводле адсутнасьці электрычнага зараду. Аднак у квантавай фізыцы, арганічнай хіміі й біяхіміі, тэрмін «малекула» часта выкарыстоўваецца менш строга й прымяняецца да шмататамных іёнаў. У кінэтычнай тэорыі газаў, тэрмін «малекула» часьцяком выкарыстоўваецца для любых газападобных часьцінак, незалежна ад свайго складу. Згодна з гэтым вызначэньнем атамы высакародных газаў лічацца малекуламі, нягледзячы на тое, што яны складаюцца з аднаго нязьвязнага атама[3]. Малекула можа складацца з атамаў аднаго хімічнага элемэнта, як кісларод (O2), альбо розных элемэнтаў, як вада (H2O). Атамы й хімічныя злучэньні, зьвязаныя некавалентнай сувязьзю, як то вадароднымі сувязямі альбо іённымі, як правіла, не лічацца адзіночнымі малекуламі[4].
Малекулы ў якасьці кампанэнтаў рэчываў шырока распаўсюджаны ў арганічнай хіміі. Яны таксама складаюць большую частку акіянаў і атмасфэры. Вялікая колькасьць знаёмых цьвёрдых рэчываў, аднак, у тым ліку большасьць мінэралаў, якія ўваходзяць у склад кары, мантыі й ядра Зямлі, утрымоўваюць шматлікія хімічныя сувязі, але не складаюцца ў малекулы. Нетыповыя малекулы могуць быць вызначаны іённымі крышталямі, як то соль, і кавалентным крышталямі, як сетка цьвёрдых рэчываў, хоць яны часта складаюцца з паўтаральных элемэнтарных блёкаў, якія разьмешчаны ў плоскасьці, як то графэн, альбо ў трох вымярэньнях, як у алмазе альбо хлярыду натра. Блёкавая паўтаральная структура мае месца й для кандэнсаваных фазаў з мэталічнай сувязьзю. У шкле й цьвёрдых рэчывах, якія існуюць у шклопадобным неўпарадкаваным стане, атамы могуць таксама змацоўвацца хімічнымі сувязяў без якога-небудзь вызначэньня малекулы, але таксама без заканамернасьцяў паўтаральных зьвёнаў, якімі характарызуюцца крышталі.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pauling, Linus (1970). General Chemistry. New York: Dover Publications, Inc.. ISBN 0-486-65622-5.
- ^ Ebbin, Darrell, D. (1990). General Chemistry, 3rd Ed.. Boston: Houghton Mifflin Co.. ISBN 0-395-43302-9.
- ^ Chandra, Sulekh. Comprehensive Inorganic Chemistry. New Age Publishers. ISBN 81-224-1512-1.
- ^ Molecule, Encyclopaedia Britannica on-line
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |