Перайсьці да зьместу

Лявон Дзейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявон Дзейка
па-беларуску: Леанід Іванавіч Дзейка
Нацыянальны сьцяг Беларусі дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня
1990 — 9 студзеня 1996
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 лютага 1950
Памёр: 15 лютага 2021 (71 год)
Партыя: Нацыянальны сьцяг Беларусі БСДП (НГ)
Адукацыя:
Узнагароды: Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя БНР[1]

Ляво́н Іва́навіч Дзе́йка (2 лютага 1950[2] — 15 лютага 2021) — беларускі палітык, і грамадзкі дзяяч, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Інжынэр-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Працаваў інжынэрам-электронікам на Клецкім мэханічым заводзе, першапачаткова сябра КПСС, потым у Апазыцыі БНФ «Адраджэньне». Абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акругі № 62.

Сябра парлямэнцкай апазыцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазыцыі 11—12 красавіка 1995 году супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзіна дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Памёр 15 лютага 2021 году ад каранавірусу[3].