Летыцыя Каста
Летыцыя Каста | |
Летыцыя Каста, фота студыі Harcourt Парыж, 2005 год | |
Дата нараджэньня | 11 траўня 1978 (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Францыя |
Рост | 172 см |
Вага | 57 кг |
Грудзі | 89 см |
Стан | 59,5 см |
Сьцёгны | 90 см |
Колер валасоў | сьветла-каштанавыя |
Вочы | блакітныя |
Афіцыйны сайт |
Летыцыя Каста (па-француску: Laetitia Marie Laure Casta; (11 траўня 1978, Пан-Адмэр) — француская фотамадэль і акторка. Здымалася для такіх дызайнераў, як Іў Сэн Ляран, Жан-Поль Гацье, Chanel, Ralph Lauren, Tommy Hilfiger, J. Crew, Louis Vuitton, Givenchy, Roberto Cavalli, Lolita Lempicka ды Vivienne Westwood.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Летыцыя Каста нарадзілася ў францускім горадзе Пан-Адмэр у 30 км да захаду ад Руана. Яе маці была мясцовай нараджэнкай, а бацька родам з Корсыкі. У сям’і акрамя яе было яшчэ двое дзяцей: старэйшы брат Жан-Батыст і малодшая сястра Мары-Анж. У 15 гадоў яна атрымала запрашэньне ад мадэльнага агенцтва «Madison Models» і неўзабаве стала фотамадэльлю ў часопісе «Elle». У 1993 годзе яна прыняла ўдзел у пасьпяховай рэклямнай кампаніі джынсаў «Guess». У 18 гадоў яна становіцца вядучай мадэльлю агенцтва «Victoria`s Secret». Яна зьнялася рэклямных роліках, яе фатаграфіі зьяўляліся на вокладках больш як 100 вокладак модных часопісаў, у тым ліку, Cosmopolitan, Vogue, Rolling Stone ды Glamour. У 1999 годзе яна ўпершыню зьнялася ў фільме «Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара».
У 2000 годзе сходам мэраў гарадоў Францыі яна была абраная прататыпам нацыянальнага сымбаля Францыі — Мар’яны.
19 кастрычніка 2001 году яна нарадзіла дачку Анжаліку, а 24 верасьня 2006 году сына Арланда.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Залаты лебедзь (на фэстывалі Festival du film de Cabourg 2008 году за ролю ў фільме «Born in 68»)
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 — Астэрыкс і Абэлікс супраць Цэзара (анг. Asterix & Obelix Take On Caesar)
- 2000 — Блакітны ровар (франц. La Bicyclette Bleue)
- 2000 — Цыган (Gitano)
- 2002 — Вуліца асалод (франц. Rue des plaisirs)
- 2003 — Памылка (франц. Errance)
- 2008 — анг. Born in 68
- 2010 — анг. Gainsbourg: A Heroic Life (намінацыя на прэмію Сэзар)
- 2012 — анг. Arbitrage
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Летыцыя Каста — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў