Перайсьці да зьместу

Леанід Лукша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леанід Лукша
Дата нараджэньня 17 студзеня 1930(1930-01-17)
Месца нараджэньня Хвалава
Дата сьмерці 18 чэрвеня 2011(2011-06-18) (81 год)
Месца сьмерці Менск
Месца вучобы Беларускі політэхнічны інстытут
Занятак навуковец
Навуковая сфэра Будаўніцтва, будаўнічыя канструкцыі, мэханіка бэтону і жалезабэтону
Месца працы Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Узнагароды Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь

Леані́д Канстанці́навіч Лу́кша (17 студзеня 1930, Хвалава2011, Менск) — беларускі навуковец, доктар тэхнічных навук, прафэсар. Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Бацька Леаніда Лукшы ваяваў у Першую сусьветную вайну супраць аўстра-вугорцаў і баўгараў. Быў паранены і накіраваны на лекаваньне ў Новарасейск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай — данской казачкай, якая працавала на цэмэнтавым заводзе.

Леанід Канстанцінавіч нарадзіўся ў вёсцы Хвалава (цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці).

Навучаўся ў Сухопальскай і Шарашоўскай школах. У 1950 паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (БПІ). Пасьля сканчэньня ў 1956 выкладаў у Менскім індустрыяльна-пэдагагічным тэхнікуме, навучаўся ў асьпірантуры інстытуту будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (цяпер БелНДІБ), дзе працаваў да 1965 старэйшым навуковым супрацоўнікам. У 1963 абараніў у Менску кандыдацкую, а ў 1980 у Маскве — доктарскую дысэртацыі па тэорыі жалезабэтону.

У 1983 Лукша ўзначаліў адзіную ў рэспубліцы катэдру мастоў і тунэляў БПІ, якой кіраваў больш за 13 рокаў. Дзякуючы ягоным намаганьням пры катэдры паўстала асьпірантура, у якой прафэсар Лукша падрыхтаваў 17 кандыдатаў тэхнічных навук (у т.л. дзевяць дактароў філязофіі для замежных краінаў). Апошні зь іх абараніў дысэртацыю ўжо ў 2010 року, на 80-годзьдзе прафэсара.

Чытаў лекцыі ва ўнівэрсытэтах Японіі й Сырыі, дзесяць рокаў выкладаў у Чанстахоўскай палітэхніцы (Польшча).

Пасьля сыходу ў адпачынак вёў актыўны спосаб жыцьця: займаўся спортам, езьдзіў на ровары, гуляў у шахматы. Пісаў вершы й рамансы, граў на гітары.

Меў двух сыноў і дачку.

Першыя навуковыя працы па тэорыі жалезабэтону маладога навукоўцы ў 1960-я рокі зрабілі ягонае імя вядомым у навуковым сьвеце.

Займаўся распрацоўкай полых канструкцый, абслугоўваньня мастоў, жалезабэтонных карпусоў ядзерных рэактараў і інш. У адной з публікацыяў пра прафэсара Лукшу было заўважана, што на думку спэцыялістаў, калі б кіраўніцтва савецкай атамнай энэргетыкі не праігнаравала перадавыя распрацоўкі беларускага навукоўцы, катастрофы на Чарнобыльскай АЭС можна было б пазьбегнуць. Аднак дзякуючы ягоным дасьледаваньням былі папярэджаныя магчымыя аварыі, зьвязаныя зь некалькімі буйнымі мастамі[1].

Тэорыя трываласьці сталебэтонных канструкцыяў Леаніда Лукшы атрымала шырокае распаўсюджаньне ў сусьветнай практыцы.

Аўтар больш як 200 навуковых працаў, 27 вынаходніцтваў.

Выдаў два зборнікі вершаў. Нямала ягоных вершаў прысьвечаныя роднай Пружаншчыне: «Беларусь гістарычная», «Ода гораду Пружаны», «Хвалава», «Белавеская пушча», «Сухопаль» і інш. Адзін зь вершаў паэта ўключаны ў анталёгію «Сучасная расейская паэзія Беларусі»[2][3] (2003).

Напісаў успаміны пад назвай «Жыцьцё ў навуцы» (рас. Жизнь в науке), выдадзеныя пасьля ягонай сьмерці сынам Мікалаем.

  • Лукша, Л. К. Исследование прочности и пластичности бетона в условиях стесненной поперечной деформации: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. техн. наук. — Акад. наук Бел. ССР, Отд-ние техн. наук, 1962.
  • Л. К. Лукша. Прочность трубобетона. — 1977.[4]
  • Лукша, Леонид Константинович. Расчет прочности железобетонных конструкций с учетом напряженного состояния бетона: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. д-ра техн. наук: 05.23.01. — Всесоюз. заоч. инженер.-строит. ин-т, 1980.
  • Учебное пособие по курсу «Численные методы решения задач строительства на ЭВМ» для студентов специальности 1212 — «Мосты и тоннели» / Белорусский политехнический институт, Кафедра «Мосты и тоннели»; [Л. К. Лукша др.]. — 1987.
  • Рекомендации по расчету максимальных глубин общего размыва / Министерство строительства и эксплуатации автомобильных дорог Белорусской ССР; [исполнители: Л. К. Лукша, С. Н. Лущ, В. П. Баховчук]. — 1988.[4]
  • Проектирование и строительство тоннелей: Учеб. пособие по одноим. спецкурсу / В.А.Кузьмицкий, Л.К.Лукша, Н.Н.Тихоновец. — Бел. политехн. ин-т, Каф. «Мосты и тоннели», 1990.
  • Учеб.-метод. пособие к курсовому и диплом. проектированию по курсу «Проектирование и стр-во тоннелей» для студентов строит. спец. / В. А. Кузьмицкий, Л. К. Лукша. — Мн.: Бел. гос. политехн. акад., Каф. «Мосты и тоннели», 1992. — 81 с.[5]
  • Л. К. Лукша, Л. Г. Расинская. Учебно-методическое пособие для индивидуальной работы студентов по курсам «Искусственные сооружения на дорогах» — для студентов специальности 29.10 — «Строительство автомобильных дорог и аэродромов» и «Проектирование автодорожных мостов и труб» — для студентов специальности 29.11 — «Мосты и транспортные тоннели». — Мн.: Бел. гос. политехн. акад., Каф. «Мосты и тоннели», 1992. — 41 с.[6]
  • Леонид Лукша. Вдохновение ― отдохновение: стихи. — Мн.: Технопринт, 2004. — 22 с. — 150 ас. — ISBN 985-464-636-Х
  • Леонид Лукша. Вдохновение ― отдохновение: стихи. — Минск: Тонпик, 2007. — 32 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-6806-42-4

Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь, Ганаровы дарожнік краіны.

Леанід Лукша двойчы атрымліваў ганаровае званьне «Чалавек року» (2009, 2010) Амэрыканскага біяграфічнага інстытуту. Уключаны ў «Залатую кнігу тэхнічных навук» (польск. Złota Księga Nauk Technicznych) і «Залатую кнігу польскай навукі» (польск. Złota Księga Nauki Polskiej).

  1. ^ Константин Столярчук. Профессор с гитарой // Вечерний Минск. — 16 сьнежня 2010.
  2. ^ Навуковец з сусветным імем, доктар тэхнічных навук, прафесар Леанід Канстанцінавіч Лукша сёння адзначае 80-гадовы юбілей Культура. Белтэлерадыёкампанія (17 студзеня 2010). Праверана 23 чэрвеня 2012 г.
  3. ^ Лукша Леанід (1930, Пружан. р-н)
  4. ^ а б Сводный электронный каталог (рас.). Нацыянальная бібліятэка БеларусіПраверана 23 чэрвеня 2012 г.
  5. ^ Современные конструкции тоннельных обделок (Кузьмицкий Владимир Андреевич, Лукша Леонид Константинович) (рас.) Biblus Праверана 23 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ Учебно-методическое пособие для индивидуальной работы студентов по курсам «Искусственные сооружения на дорогах» для студентов специальности 29.10 «Строительство автомобильных дорог и аэродромов» и «Проектирование автодорожных мостов и труб» для студентов специальности 29.11 «Мосты и транспортные тоннели» (Лукша Леонид Константинович, Расинская Лидия Григорьевна) (рас.) Biblus Праверана 23 чэрвеня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]