БелНДІБ
Выгляд
| «Інстытут БелНДІБ» | |
| Тып | Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства |
|---|---|
| Заснаваная | 5 чэрвеня 1957 |
| Уласьнікі | Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | Менск, Першамайскі раён, вул. Ф. Скарыны, 15Б |
| Галіна | Будаўніцтва |
| Паслугі | Навуковыя дасьледаваньні, праектаваньне, сэртыфікацыя, іспыты, абсьледаваньні, навуковы суправод будаўніцтва |
| Даччыныя кампаніі | Філія РУП "Інстытут БелНДІБ" — Навукова-тэхнічны цэнтар |
«Інстытут БелНДІБ» — беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва, заснаваны ў 1957 году ў Менску.
Улучае філію — "Навукова-тэхнічны цэнтар" (г. Берасьце, вул. Маскоўская, 267/2)[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць]Падстава для інстытута была заснавана 2 сьнежня 1944 году ў складзе Адзьдзяленьня тэхнічных навук АН БССР на правах Сэктара па навуковых праблемах будаўніцтва і архітэктуры. З 2-й паловы 1940-х гг. — Адзьдзел будаўніцтва і архітэктуры АН БССР.
- З 1957 па 1963 год – Інстытут будаўніцтва і архітэктуры АН БССР, які ўяўляў сабой комплексны навукова-дасьледчы інстытут, які распрацоўваў горадабудаўнічыя, архітэктурна-будаўнічыя, цеплафізычныя і акустычныя праблемы індустрыяльнага жыльлёвага, прамысловага і сельскагаспадарчага будаўніцтва [3], [4].
- З 1963 па 1988 год – Інстытут будаўніцтва і архітэктуры Дзяржаўнага камітэту БССР па справах будаўніцтва (Дзяржбуд БССР), на базе якога супольна з праектнымі арганізацыямі былі створаны БелНДІПгорадабудаўніцтва, БелНДІПдзіпрасельбуд, БелНДІАКБ (прым. арганізацыі і кіраваньні будаўніцтвам).
- З 1988 па 1991 год – Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва НПТА «Белбуднавука», аб’яднаў ІБіА, БелНДІАКБ і досьледны завод.
- З 1991 па 1994 год – Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва Дзяржбуду Рэспублікі Беларусь.
- З 1994 па 2006 год – Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва Мінбудархітэктуры Рэспублікі Беларусь.
- З 2006 году – РУП «Інстытут БелНДІБ» (Навукова-дасьледчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па будаўніцтве ”Інстытут БелНДІБ”).
Выдавецкая дзейнасць
[рэдагаваць | рэдагаваць]З 2007 году інстытут выдае штогадовы зборнік навуковых працаў ”Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону” [5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ GRID Release 2018-05-01 — 2018-05-01 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.6216392
- ^ Філія РУП "Інстытут БелНДІБ" — Навукова-тэхнічны цэнтар
- ^ Пра Інстытут БелНДІБ
- ^ Потенциал БелНИИС – ресурс благополучия строительной отрасли (рас.)
- ^ А зборніке "Праблемы сучаснага бэтону і жалезабэтону" (рас.)