Крыштап Стэфан Сапега
К. С. Сапега. Невядомы мастак, каля 1709 | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1590[1][2] |
Памёр | 9 красавіка 1627[3][2] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Рыгор Сапега[2] Соф’я Стравінская[d][2] |
Дзеці | Мікалай Крыштап Сапега[d][5][4] |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
Крыштап Стэфан Сапега (1590 — 9 красавіка 1627, Дабраўляны) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (з 1621).
Быў старостам вількаўскім, лідзкім (з 1614) і амсьціслаўскім (з 1621).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Рыгора, падкаморага аршанскага, і Соф’і з Стравінскіх. Меў брата Аляксандра Дажбога.
Ахрышчаны кальвіністам, у часе навучаньняў у езуіцкім калегіюме ў Брансбургу (1603—1605) перайшоў у каталіцтва. Працягваў адукацыю за мяжой у Вюрцбургу, Франкфурце-на-Майне і Парыжы. У 1608 годзе вярнуўся на Радзіму.
Удзельнічаў у вызваленьні Смаленску (1609—1611). Абіраўся паслом на соймы 1613 і 1616 гадоў. У 1617 годзе быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу.
У шлюбе з Ганнай Галоўчынскай меў сына Мікалая Крыштапа[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 166. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ^ а б в г д е Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 58. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 167. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ^ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 128.
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Krzysztof Stefan Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Krzysztof Stefan Sapieha. Genealogia dynastyczna. Праверана 19 лістапада 2011 г.