Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў (Нясьвіж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў, да 1873 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Нясьвіж |
Каардынаты | 53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д. / 53.218667° пн. ш. 26.68028° у. д.Каардынаты: 53°13′07.20″ пн. ш. 26°40′49″ у. д. / 53.218667° пн. ш. 26.68028° у. д. |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзіўся ў цэнтры места, на Рынку[a]. Твор архітэктуры барока.
Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл дзеля перабудовы пад настаўніцкую сэмінарыю. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1672 годзе падчашы смаленскі Б. Баканоўскі і князь М. К. Радзівіл фундавалі ў Нясьвіжы кляштар дамініканаў. У 1680 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Да 1835 году пры кляштары дзеяла школа, у якой навучаўся Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1873 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі касьцёл, будынкі якіх неўзабаве перарабілі пад настаўніцкую сэмінарыю.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была 3-нэфавая 2-вежавая базыліка ў выглядзе выцягнутага прастакутнага аб’ёму, накрытага 2-схільным дахам. Сьцены праразаліся 12 вялізнымі аконнымі праёмамі.
Нэфы і апсыда перакрываліся скляпеньнямі, размаляванымі мастаком Юзэфам Ксавэрам Гескім. Інтэр’ер аздаблялі высокамастацкі амбон і 11 алтароў, выкананых у тэхніцы стука. Пад касьцёлам была вялізная крыпта.
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да касьцёла далучаўся 2-павярховы кляштарны корпус[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
За ратушай, 1820—1836 гг.
-
Д. Струкаў, 1863 г.
-
С. Гольц, 1869 г.
-
1920-я гг., паводле малюнку да 1873 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Па частковым руйнаваньні, 1900 г.
-
1905 г.
-
1907—1917 гг.
-
да 1911 г.
-
Я. Булгак, 1912—1914 гг.
-
1914 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1926 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1930 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ На гэтым месцы цяпер гатэль пад адрасам вуліца Беларуская, 7-1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 445.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.