Перайсьці да зьместу

Касьцюшкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта артыкул пра шляхецкі род. Калі вас цікавіць вёска, глядзіце Касьцюшкі.
Касьцюшкі
Герб «Рох III»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Касьцюшкі (Kaściuški) — беларускі[1][2][3][4] шляхецкі род гербу «Рох III».

Першы вядомы прадстаўнік — Фёдар, які памёр у 1508 годзе[3]. Ягоны сын Канстантын (Касьцюшка; ад яго пайшло прозьвішча роду) быў пісарам канцылярыі вялікага князя і ў 1509 годзе атрымаў ад Жыгімонта Старога маёнтак Сяхновічы ў Берасьцейскім павеце (цяпер Жабінкаўскі раён Берасьцейскай вобласьці), ад назвы якога род часам зваўся Касьцюшкамі-Сяхновіцкімі[3]. У шлюбе з Ганнай Гальшанскай Канстантын меў сыноў Івана і Фёдара, якія далі пачатак дзьвюм галінам роду Касьцюшкаў: Іванавічаў і Фёдаравічаў. У 1561 годзе адбыўся падзел Сяхновічаў паміж братамі.

Прадстаўнікі роду

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў, зь якой паходзіў Т. Касьцюшка[5]:

Фёдар (1540?—1622), заснавальнік галіны Касьцюшкаў-Фёдаравічаў

  1. Ганна
  2. Багдана
  3. Ганна
  4. Аўдоцьця
  5. Мікалай (каля 1560 — да 1646); ж. — Мар’яна з Уланецкіх
  6. Васіль
  7. Андрэй
  8. Рыгор (каля 1570 — да 1618); ж. — Гальшка з Мальчэўскіх
    1. Павал (? — каля 1665); ж. — Соф’я зь Зьдзітавецкіх
      1. Станіслаў
        1. Дамінік
          1. Юзэф
          2. Войцех
          3. Фаўстын
        2. Уладзіслаў
          1. Разалія
          2. Ян
          3. Вінцэнт
          4. Рох
        3. Антоні
          1. Даніэль
          2. Вінцэнт
      2. Геранім
      3. Мікалай
      4. Андрэй
        1. Ян; ж. — Барбара з Макавецкіх
          1. Антоні Юзэф
      5. Ян
      6. Пётар
    2. Пётар (каля 1590 — да 1646); ж. — Ганна з Хржаноўскіх
      1. Вэспазіян
        1. Пётар
        2. Войцех
        3. Андрэй
      2. Міхал
        1. Канстанцыя
        2. Флярыян
      3. Хрызастом
        1. Міхал Францішак (? — па 1706); ж. — Тэкля зь Нямцэвічаў
          1. Фэліцыян
        2. Павал Дамінік (каля 1670 — па 1746); ж. — Цэцылія з Урэтаў
          1. Габрыэль
          2. Антоні (? — да 1756)
          3. Бэнэдыкт (? — каля 1756)
          4. Францішак (? — 1782?)
          5. Юзэф
            1. Лявон
            2. Эдвард
            3. Бянон
            4. Бруно
            5. Казімер
            6. Сузанна
    3. Соф’я (? — каля 1660)
    4. Іван (Ян; ? — па 1650), зямянін, прастэстант; 1-я ж. — Канстанцыя з Арэшкаў, 2-я ж. — Сузанна з Ракоўскіх
      1. Ганна Сузанна
      2. Стэфан
      3. Аляксандар Ян (29 сьнежня 1629 — 1707?), зямянін, падсудак берасьцейскі; ж. — Тэрэза зь Дзенісовічаў
        1. Міхал (7 траўня 1662 — ?)
        2. Станіслаў (8 траўня 1662 — ?)
        3. Канстанцыя (1663 — ?)
        4. Аўгустын Дамінік (1664 — да 1722), судзьдзя гродзкі троцкі; ж. — Соф’я з Вольскіх
          1. Ігнаці
          2. Людвік
          3. Стэфан
          4. Ксавэры
          5. Антоні
          6. Ганна
        5. Бэнэдыкт (1666 — ?)
        6. Амброзі Казімір (1667—1722?), пісар земскі берасьцейскі, падчашы оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі; ж. — Барбара з Глеўскіх
          1. Флярыян
          2. Вацлаў
          3. Людвік Тадэвуш (? — 1757), палкоўнік літоўскага войска, мечнік берасьцейскі; ж. — Тэкля з Ратамскіх
            1. Ганна Крыстына Барбара (? — 6 лютага 1814)
            2. Юзэф (1743—1789), абозны берасьцейскі, судзьдзя Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1766, 1771)
            3. Кацярына
            4. Андрэй Тадэвуш Банавэртура (1746—1817), апошні прадстаўнік па мячы галіны Фёдаравічаў
          4. Яна (каля 1705 — па 1753)
          5. Дарота
        7. Фаўстын Бэнэдыкт (1672—1755), падстолі, стражнік берасьцейскі, харунжы кіеўскі; ж. — Вікторыя з Грабоўскіх
          1. Аляксандар
          2. Явіта
          3. Антоні
          4. Бруна
          5. Ружа (? — 1781)
          6. Ян Непамук (каля 1720 — па 1788), харунжы кіеўскі, мечнік оўруцкі, пісар земскі жытомірскі, радца Барскай канфэдэрацыі (1769)
        8. Францішак Казімер (1675—1722), скарбнік ваўкавыскі (берасьцейскі); ж. — Тэрэза з Грабоўскіх
          1. Людвіка
          2. Ганна
          3. Барбара
        9. Кляра (1677 — да 1707)
        10. Уршуля (каля 1680—1750)
      4. Андрэй
  9. Адам
    1. Сузанна
    2. Аляксандар Фаўстын (каля 1625—1670), ж. — Соф’я зь Дзенісовічаў
      1. Ганна
      2. Уршуля
      3. Кацярына
      4. Ян (1651 — паміж 1693 і 1700), сьвятар
      5. Вінцэнт (1654 — па 1696)
      6. Казімер Францішак (1662 — па 1714); ж. — Яна зь Беліковічаў
        1. Давыд Караль (каля 1705 — паміж 1772 і 1775)
        2. Юзэф (? — 1749?)
        3. Францішка
        4. Барбара
    3. Крыштап
      1. Геранім
      2. Нікадзім
      3. Адам; ж. — Соф’я з Анцутаў
        1. Крыштап
        2. Юры
        3. Сымон
        4. Казімер
      4. Тэадор; ж. — Яна з Гайкаў
        1. Кацярына
        2. Павал
          1. Казімер
      5. Марцін (? — да 1702); ж. — Ядвіга з Вайніловічаў
        1. Кацярына
        2. Яна
        3. Багуміла
        4. Марцін
      6. Юзэф
        1. Юзэф
        2. Пётар
          1. Алена
      7. Тэрэза
    4. Юры
      1. Караль
        1. Марыянна
        2. Аляксандра
        3. Францішка
        4. Аўгустына
      2. Казімер
        1. Францішка
        2. Ваўжынец (Лаўрын); ж. — Ганна з Булгарынаў
          1. Каспар
        3. Каспар
          1. Мікалай
            1. Кунэгунда
            2. Каэтан
  10. Мікалай
  11. Яраш (1580? — па 1677)
    1. Базыль Канстантын
      1. Адам
      2. Казімер
        1. Лявон
        2. Дамінік
        3. Леанора
    2. Пётар
      1. Багуміла

Апрача Іванавічаў і Фёдаравічаў, існавалі іншыя галіны роду Касьцюшкаў: у Гарадзенскім павеце, Наваградзкім, Менскім, Амсьціслаўскім, Полацкім ваяводзтвах і Інфлянтах[6].

  1. ^ Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 379.
  2. ^ Емяльянчык У. Касцюшкі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 146.
  3. ^ а б в Емяльянчык У. Касцюшкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 72.
  4. ^ Юхо Я. Хто такі Тадэвуш Касцюшка?] // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 49.
  5. ^ Бензярук А. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Берасьце: «Акадэмія», 2006.
  6. ^ Уладзімер Емяльянчык. Касцюшкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 73.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]