Зілупскі край
Зілупскі край | |
лат. Zilupes novads | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Латвія |
Статус | край |
Уваходзіць у | этнаґрафічную вобласьць Латгалія |
Адміністрацыйны цэнтар | Зілупэ |
Улучае | 3 воласьці і горад Зілупэ |
Найбольшы горад | Зілупэ |
Дата ўтварэньня | 2002 |
Дата скасаваньня | 30 чэрвеня 2021 |
Старшыня думы | Алегс Агафонаўс |
Афіцыйныя мовы | латыская |
Насельніцтва (2010) | 3714 чал. |
Нацыянальны склад | расейцы, латышы, беларусы |
Канфэсійны склад | праваслаўныя, каталікі |
Плошча | 308,9 км² |
Месцазнаходжаньне Зілупскага краю | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +2 (+3 улетку) |
Код ISO 3166-2 | LV-110 |
Інтэрнэт-дамэн | .lv |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Зі́лупскі край (па-латыску: Zilupes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў этнаґрафічным рэґіёне Латгалія, Латвія.
Геаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Край разьмешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе зь Люцынскім краем, на заходнім поўдні — з Дагдзкім краем, на поўдні — з Дрысенскім раёнам Віцебскае вобласьці Беларусі, на ўсходзе — зь Себескім раёнам Пскоўскае вобласьці Расеі. Мяжа зь Беларусьсю цалкам праходзіць па рацэ Сінюха (Зілупэ).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя сучаснага краю ўваходзіла ў склад Люцынскага павету Віцебскае губэрні. Пасьля атрыманьня незалежнасьці 18 лістапада 1918 году тэрыторыя краю ўваходзіла ў Люцынскі павет. З 1949 па 1959 гады тэрыторыя краю ўваходзіла ў тэрыторыю Зілупскага, а з 1959 году — у тэрыторыю Люцынскага раёну. У той час, як і іншыя раёны тагачаснага СССР, тэрыторыя раёну падзялялася на сельсаветы. У 1990 годзе пасьля аднаўленьня незалежнасьці сельсаветы рэфармаваны ў воласьці.
Першапачаткова край паўстаў у 2002 годзе, як адміністрацыйная адзінка ў складзе Люцынскага раёну. У той час Зілупскі край падзяляўся на горад Зілупэ (адміністрацыйны цэнтар) і Залескую воласьць. З 2009 году край стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, на гэты ж год прыпадае павелічэньне тэрыторыі краю: да яго былі далучаны Лаўдэрская і Пасіенская воласьці.
Дэмаґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 3714 чалавек. Большасьць насельніцтва — латышы і расейцы, апроч іх таксама існуе значная доля карэннага беларускага насельніцтва.
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад краю ўваходзіць тры воласьці і горад Зілупэ, які лічыцца асобнай ад воласьцяў адзінкай.
Назва | Назва ў арыґінале | Адміністратыўны цэнтар |
---|---|---|
Залеская воласьць | Zaļesjes pagasts | с. Залесьсе |
м. Зілупэ | Zilupes pilsēta | Зілупэ |
Лаўдэрская воласьць | Lauderu pagasts | с. Лаўдэры |
Пасіенская воласьць | Pasienes pagasts | с. Пасіенэ |
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз тэрыторыю адзінкі праходзіць значная аўтамаґістраль Е22, якая зьвязвае заходняе ўзьбярэжжа Ўэйлзу і ўсходную Сыбір. На мяжы з Расеяй знаходзіцца прапускны пункт Церахава-Засіціна. Аўтадарогамі населеныя пункты краю зьвязаны зь іншымі гарадамі і сёламі навакольных раёнаў. Буйная аўтамабільная сувязь краю зь Беларусьсю адсутнічае з нагоды вельмі кароткай мяжы Зілупскага краю з Дрысенскім раёнам.
Таксама праз край праходзіць чыгунка Рыга — Масква.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зілупскі край — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў