Перайсьці да зьместу

Засьценак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Драздовіч. Засьценак Пунькі. 1922 год.

Засьценак — тып невялікага сельскага пасяленьня на Беларусі ў XVI—XX стагодзьдзях[1]. Звычайна ўяўляў сабою аднадворнае пасяленьне, аналягічнае заможнаму дворышчу. Блізкі да хутароў, ад якіх адрозьніваецца ўмовамі ўзьнікненьня і сацыяльнай прыналежнасьцю жыхароў.

Назва засьценак узьнікла ад слова сьцяна (тоеснае мяжы). Падчас правядзеньня рэформы 1557 году, вядомай як «Устава на валокі», у ВКЛ быў уведзены трохпольны севазварот і зямля ў большасьці раёнаў перамераная. Пасьля гэтага межаваньня засталіся пэўныя адцінкі «за мяжою» ці «за сьцяною», якія знаходзіліся ў канцы поля і перадаваліся ў трыманьне звычайна дробнай шляхце.

З часам побач з шляхецкім дваром маглі ўзьнікаць і іншыя сядзібы, і засьценак ператвараўся ў невялікую вёску. За гэтымі паселішчамі тэрмін «засьценак» часта захоўваўся: да прыкладу, засьценак Карыцішчы каля вёскі Падарэсьсе Старадароскага раёну і засьценак Паповічы каля вёскі Строчыца Менскага раёну.[2]

У 1930—1940-я г. частка зь іх была сселеная, а частка перайменаваная ў вёскі[1].

  1. ^ а б В. У. Шаблюк. Засценак // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 6
  2. ^ Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 22