Адцінак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адцінак[1] (адрэзак) — тэрмін, які можа ўжывацца для двух блізкіх паняцьцяў у геамэтрыі і матэматычным аналізе.

Адцінак у геамэтрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адцінак простай лініі — гэта мноства (частка простай лініі), якое складаецца з двух розных пунктаў і ўсіх пунктаў, што ляжаць паміж імі. Адцінак простай, які злучае два пункты і (якія завуцца канцамі адцінка), пазначаецца наступным чынам — . Калі ў пазначэньні адцінка апускаюцца квадратныя дужкі, то пішуць «адцінак ». Любы пункт, што ляжыць паміж канцамі адцінка, завецца яго нутраным пунктам. Адлегласьць паміж канцамі адцінка завуць яго даўжынёй і пазначаюць як .

Адцінак лікавай простай лініі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адцінак лікавай (каардынатнай) простай лініі або лікавы адцінакмноства рэчыўных лікаў, якія задавальняюць няроўнасьці , дзе лікі і завуцца канцамі адцінка. Звычайна пазначаецца . Лік завецца даўжынёй лікавага адцінка.

Адцінак зьяўляецца замкнёным прамежкам.

Накіраваны адцінак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Вэктар (геамэтрыя)

Звычайна для адцінка простай абыякава, у якім парадку разглядаюцца яго канцы: гэта значыць адцінкі і уяўляюць сабой адзін і той жа адцінак. Калі ў адцінка вызначыць кірунак, гэта значыць парадак пераліку яго канцоў, то такі адцінак завецца накіраваным. Напрыклад, вышэй паказаныя накіраваныя адцінкі не супадаюць. Адмысловага пазначэньня ў накіраваных адцінкаў няма — тое, што ў адцінка важны ягоны кірунак звычайна паказваецца асоба.

Наступнае абагульненьне прыводзіць да паняцьця вэктару — клясы ўсіх роўных па даўжыні і аднанакіраваных накіраваных адцінкаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адцінак(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік. Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5