Ерэванскі ювэлірны завод
Выгляд
Каардынаты: 40°10′7″ пн. ш. 44°30′23″ у. д. / 40.16861° пн. ш. 44.50639° у. д.
арм. «Երևանի ոսկերչական գործարան» | |
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Лістынг на біржы | АФБ: EVG1 |
Заснаваная | 1950 |
Краіна | Армэнія |
Разьмяшчэньне | Ерэван |
Адрас | вул. Аршакуняца, д. 12 |
Ключавыя фігуры | Тыгран Ераян (генэральны дырэктар)[1] |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | бранзалет, брош, гадзіньнік, завушніцы, каралі, кулён, мэдаль, пярсьцёнак |
Абарачэньне | ▲1,234 млрд драмаў (2022 год; 3,043 млн $)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼-15,36 млн драмаў (2022 год; -37,8 тыс. $) |
Чысты прыбытак | ▼17,8 млн драмаў (2022 год; 43,9 тыс. $) |
«Ерэванскі ювэлірны завод імя Эміля Грыгарана» — прадпрыемства Армэніі, заснаванае ў 1950 годзе на аснове арцелі «Сярэбранік».
На 2023 год вырабляў пярсьцёнкі, завушніцы, брошы, кулёны, бранзалеты, каралі з золата пробаў 585, 750 і 958 з устаўкамі з каштоўных камянёў, а таксама памятныя і юбілейныя мэдалі і гадзіньнікі пад таварным знакам «Гноман». Звыш 1000 відаў ювэлірных вырабаў пераважна пастаўлялі ў Расею, ЗША і ААЭ. У Маскве працавала прадстаўніцтва заводу[3].
У 1965 годзе пераўтвораны ў завод. Меў цэхі ліцьця, прэсаваньня, зборкі, каменяапрацоўкі і паліроўкі, а таксама сетку фірмовых крамаў «Гноман».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Фінансавы агляд за 2022 год (арм.) // ААТ «Ерэванскі ювэлірны завод», 7 лютага 2023 г. Праверана 28 студзеня 2023 г.
- ^ Фінансавая справаздачнасьць за 2022 год (арм.) // ААТ «Ерэванскі ювэлірны завод», 7 лютага 2023 г. Праверана 28 студзеня 2023 г.
- ^ Прадпрыемства (рас.) // ААТ «Ерэванскі ювэлірны завод», 2023 г. Праверана 28 студзеня 2023 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |