Бранзалет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бранзалет. Сірыя. 5 ст. да н. э.
Пластыкавы бранзалет

Бранзалет (па-француску: bracelet — запясьце, бранзалет) — звычайна круглая мэталічная, шкляная, керамічная, касьцяная, драўляная, бурштынавая, камянёвая, ці плястмасавая рэч для ўпрыгожваньня рук (у некаторых геаграфічных мясьцінах і ног).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Беларусі знойдзены медныя бранзалеты сярэднедняпроўскай культуры (2-я палова III — 1-я палова II тысячагодзьдзя да н. э.) на могільніку каля в.Стрэліца Быхаўскага раёна і бронзавыя з завіткамі на канцах (XV—XI ст. да н. э.).

У раньнім жалезным веку былі жалезныя, бронзавыя і срэбныя бранзалеты розных узораў. Тое, што знойдзены ліцейныя формы, тыглі, загатоўкі ў выглядзе кавалкаў бронзавага дроту, сьведчыць: большасьць бранзалетаў выраблялася на месцы.

З разьвіцьцём гарадоў і ўдасканаленьнем ювэлірнай справы на Беларусі наладзіўся выраб бранзалетаў з каштоўных мэталяў (залатыя са стылізаванымі галоўкамі на канцах з Менску, XII ст.) і з аздабленьнем рознымі эмалямі, каштоўнымі камянямі, чарненьнем, філігранасьцю, зярненьнем, інкрустацыяй. Шкляныя бранзалеты (з X ст.) былі рознага колеру, рабіліся спосабам выцягваньня шклянога дроту зь мяккай шкламасы. Аздаблялі іх перавітымі шклянымі ніткамі ў большасьці жоўтага колеру.

Бранзалетства шырока разьвіта і сёньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Бранзалетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў