Перайсьці да зьместу

Дывізія караблёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дыв́ізія карабл́ёў (па-лацінску: Divisio  — падзел) — асноўнае тактычнае злучэньне флёту.

У эпоху караблёў зь ветразямі галоўным баявым злучэньнем флёту была эскадра. Эскадра складалася з трох дывізій: 1-я дывізія — кардэбаталія — знаходзілася ў цэнтры баявога парадку і ўзначальвалася адміралам (ён жа камандаваў усёй эскадрай); 2-я — авангард — разьмяшчалася ў галаве баявога парадку, яна ўзначальвалася віцэ-адміралам; 3. — ар’ергард — завяршала баявы парадак, яна ўзначальвалася контр-адміралам.

У сучасных флятах у склад эскадраў могуць уваходзіць некалькі дывізій або брыгад, асобныя дывізіёны мінна-тральных, супрацьлодачных і малых ракетных караблёў, падводных лодак розных клясаў, ды таксама дапаможныя суда.

У расейскім імпэратарскім флёце дывізіі існавалі з пачатку XIX стагодзьдзя і да яго ліквідацыі пасьля кастрычніцкага перавароту. У 1927—1929 гадах у складзе Марскіх сілаў Балтыйскага флёту знаходзілася дывізія лінейных караблёў, пазьней расфармаваная. З 1951 году ішло маштабнае фармаваньне дывізій у складзе Вайскова-марскога флёту СССР.

У складзе ВМС ЗША апошняя дывізія была расфармаваная ў 1974 годзе. У складзе сучасных флятоў сьвету, за выключэньнем ВМФ Расеі, дывізій не існуе.