Глушкавічы
Глушкавічы | |
трансьліт. Hluškavičy | |
Першыя згадкі: | 1545 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Глушкавіцкі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1926 чал. (2022)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228812016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′0″ пн. ш. 27°46′38″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 27.77722° у. д.Каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 27°46′38″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 27.77722° у. д. |
± Глушкавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Глу́шкавічы[2] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 2 км ад аўтадарогі Р36. Глушкавічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Глушкавіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы ўспамін пра вёску Глушкавічы сустракаецца ў вопісе Оўруцкага замка за 1545 год, калі яна зьяўлялася прыватным сялом у складзе ВКЛ.
У часы панаваньня Расейскай імпэрыі ў Глушкавічах таксама жылі палякі і немцы. Улады БССР давалі дазвол на пасяленьне немцаў-каляністаў на паўднёвых глушкавіцкіх хутарах. Гэтак, у 1924 годзе ў хутары Нямецкі Млынок налічвалася 25 чалавек. А на захадзе ад Глушкавічаў — польскі хутар Будкі перарос у невялічкую вёску.
У вайну нацысты тройчы нішчылі вёску і забілі 300 жыхароў. Засталіся толькі дзьве хаты ад лесу. Цяпер за нямецкія грошы тут пабудавана вялікая мураваная царква.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1815 год — 74 двары, 436 жыхароў; 1886 год — 126 двароў, 753 жыхары; 1897 год — 1369 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 230 двароў, 1470 жыхароў; 1917 год — 279 двароў, 1688 жыхароў (1559 беларусаў і 129 габрэяў); 1921 год — 298 двароў; 1923 год — 1717 жыхароў; 1940 год — 365 двароў, 1987 жыхароў; 1970 год — 545 двароў, 2530 жыхароў; 1998 год — 721 двор, 2349 жыхароў; 1999 год — 2380 жыхароў; 2000 год — 720 двароў, 2352 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2008 год — каля 2,5 тыс. жыхароў; 2009 год — 2101 жыхар[3]
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1975 годзе ў вёсцы было створана прадпрыемства «Граніт». Сёньня вакол Глушкавічаў — гранітныя кар’еры, што сягаюць глыбінёю часам 30—35 мэтраў. У выніку нядаўняй рэканструкцыі друзава-гранітны завод ператварыўся ў прадпрыемства, дзе працуе кожны пяты тутэйшы жыхар.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвята-Пакроўская царква, пабудаваная ў 1995 годзе
- Каменныя крыжы
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>
; няма тэксту ў назьве зносакhttp://www.zhitkovichi.gov.by/uploads/files/P-A-S-P-O-R-T-Veresnitskogos.s.pdf
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 214
- ^ https://web.archive.org/web/20201011232352/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глушкавічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў