Герб Слуцку
Герб Слуцку — геральдычны сымбаль Слуцку, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімерам 27 жніўня 1652: «у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux]»[1].
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 18 чэрвеня 1996[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №47.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйнае апісаньне:
|
Манаграма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле прынятага афіцыйнага апісаньня выявы герба, рэканструяванага вядомым беларускім дасьледчыкам Анатолем Цітовым, манаграма на гербе Слуцка ўяўляла сабой літары R[adivil] D[ux][1]. Рэканструкцыя герба была зроблена А. Цітовым, прызнаным адмыслоўцам у галіне сфрагістыкі і геральдыкі, паводле выяў гарадзкіх пячатак Слуцка XVII-XVIII ст. Аднак выява манаграмы на гуньцы вельмі неразборлівая, што абсалютна ня дзіўна ў выпадку мініятурнага фармату адбіткаў пячаткі.
Інтэрпрэтацыю А. Цітова манаграмы на гербе Слуцка паставіла пад сумненьне Тамара Габрусь[3]. Аўтарка сьцьвярджала, што «манаграма, разьмешчаная пад княжацкай каронай, даволі лёгка раскладаецца на лацінскія літары «В» і «R» — пачатковыя літары імя Багуслава Радзівіла».
Археалягічныя і архіўныя матэрыялы сьведчаць аднак, што манаграма насамрэч складаецца ня з двух, а з трох літар: BRD — Boguslaus Radzivil Dux (па-лацінску: Багуслаў Радзівіл Князь)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Решение сессии Слуцкого городского Совета депутатов от 18 июня 1996 г. №35.
- ^ Габрусь, Т. Навошта каню крылы, альбо ўшанаванне Багуслава Радзівіла // Спадчына. — 1993. — № 1. — С. 69-75.
- ^ Карлюк, К. Манаграма князя Багуслава або загадка герба Слуцка // Наша Ніва. — № 23. — С. 13.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.