Перайсьці да зьместу

Георгі Кандрацьеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Георгі Кандрацьеў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 7 студзеня 1960 (64 гады)
Любанічы, Талачынскі раён, Віцебская вобласьць, БССР
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1978—1979
1980—1988
1981
1989—1990
1991
1991—1992
1992
1992—1994
1994
1994—1997
1998
Дзьвіна Віцебск
Дынама Менск
Дынама Берасьце (арэнда)
Чарнаморац Адэса
Лякаматыў Масква
Санкт-Пёльтэн
Мэталюрг Маладэчна
Тэмп Шапятоўка
Вісмут Гера
КаІК Каскінэн
Славія Мазыр

211 (66)
12 (6)
52 (20)
22 (7)
12 (3)
18 (5)
28 (5)
5 (2)

11 (2)
Зборныя
1984—1986 СССР 14 (4)
Трэнэрскія клюбы
2001
2003—2004
2005—2008
2008—2011
2011—2012
2011—2014
2016—2017
2018
Дынама Менск (в. а.)
Лякаматыў Віцебск
Смаргонь
Беларусь (да 21)
Беларусь (алімпійская)
Беларусь
Менск
Белшына Бабруйск

Георгі Пятровіч Кандрацьеў (нарадзіўся 7 студзеня 1960 году) — беларускі футбаліст і трэнэр. У 2011—2014 гадах — галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі. Заслужаны трэнэр Беларусі (2012). Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1]. Найлепшы трэнэр Беларусі 2011 году.

У 2011—2014 гадах узначальваў нацыянальную зборную Беларусі, якую пакінуў пасьля няўдалага старту ў адборачным турніры чэмпіянату Эўропы 2016 году[2]. У студзені 2016 году прызначаны галоўным трэнэрам клюбу «Менск»[3]. У студзені 2018 году ўзначаліў бабруйскую «Белшыну»[4], якую пакінуў у кастрычніку 2018 году[5]. У студзені 2019 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб гарадзенскага «Нёману»[6]. У чэрвені 2019 году далучыўся да трэнэрскага штабу Міхаіла Мархеля ў нацыянальнай зборнай Беларусі[7].