Георг Тракль
Выгляд
Георг Тракль (па-нямецку: Georg Trakl; 3 лютага 1887, Зальцбург — 3 лістапада 1914, Кракаў) — аўстрыйскі паэт, адзін з найвыбітнейшых прадстаўнікоў аўстрыйскага экспрэсіянізму. Пры жыцьці паэта выйшаў усяго адзін зборнік «Вершы» (Gedichte, 1913). З пачаткам Першай сусьветнай вайны Тракль быў мабілізаваны, але, пакутуючы на дэпрэсію, ён рабіў спробы скончыць жыцьцё самагубствам. Адна зь іх была пасьпяховай — Тракль памёр у бальнічнай палаце ад перадазіроўкі какаіну. Яго творчасьць зрабіла моцны ўплыў на разьвіцьцё нямецкамоўнай паэзіі.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выбраная лірыка. Пераклалі з нямецкай Васіль Сёмуха, Лявон Баршчэўскі. Мн., 2018 (серыя «Паэты планеты»).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вершы ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Георг Тракль на Deutschen Nationalbibliothek
- Натальля Ламека. Міфапрастора паэзіі Г. Тракля на ПрайдзіСвеце
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |