Натальля Ламека
Выгляд
Натальля Ламека | |
| Дата нараджэньня | 8 сакавіка 1981 (45 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Менск |
| Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
| Занятак | літаратуразнаўца, перакладніца |
| Навуковая сфэра | замежная літаратура (ангельская, ірляндзкая, нямецкая). |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
| Навуковы кіраўнік | Халіпаў В.В. |
Натальля Ўладзімераўна Ламека (8 сакавіка 1981, Менск) — кандыдат філялягічных навук, дацэнт, літаратуразнаўца, выкладніца катэдры замежнай літаратуры БДУ.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыла рамана-германскае аддзяленьне філфака БДУ (2003), асьпірантуру, абараніла кандыдацкую дысэртацыю па творчасьці Дж. Джойса («Мастацкі універсум Джэймса Джойса: структура, канцэпцыя чалавека, тыпалагічны кантэкст», 2007).
Займаецца дасьледаваньнем заходнеэўрапейскай мадэрнісцкай літаратуры, аўтар дзьвюх манаграфій, двух навучальна-мэтадычных дапаможнікаў у суаўтарстве і шэрагу навуковых публікацый. Мае пераклады з ангельскай і нямецкай моваў.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Мастацкі універсум творцы», Мінск, 2005
- «Хаосмас Джэймса Джойса як мультыстабільная сістэма (сінергетычная прырода мастацкага феномена», Мінск, 2006
- «Дэкадэнцкія матывы ў творчасці Георга Тракля і Эгана Шыле» // ARCHE, 2011, # 9
- «Міфапрастора паэзіі Г. Тракля», ПрайдзіСвет, 2009