Перайсьці да зьместу

Генрых VII (кароль Ангельшчыны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генрых VII (кароль Ангельшчыны)
кароль
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 студзеня 1457[1][2],
Памёр 21 красавіка 1509[1][2] (52 гады),
Пахаваны
Нашчадкі Артур, прынц Уэльскі[d][4], Маргарыта Цюдар[d][4], Генрых VIII[4], Лізавета Цюдар[d], Марыя Цюдор[d][4], Эдмунд Цюдар[d], Эдвард Цюдар[d][2], Кацярына Цюдар[d][2] і Роланд дэ Велвіль[d][2]
Дынастыя Цюдары[d]
Сужэнец Елізавета Ёркская[d][4]
Бацька Эдмунд Цюдар[d][4]
Маці Маргарэт Бафорт[d][4]
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Подпіс Выява аўтографу
Генрых VII, кароль Ангельшчыны

Генрых VII (анг. Henry VII; 28 студзеня 1457, замак Пембрук, Пембрукшыр, Ўэйлз[5] — 21 красавіка 1509) — кароль Ангельшчыны і васпан Ірляндыі (1485—1509), першы манарх з дынастыі Цюдораў.

Заняў трон пад уплывам Ланкастэраў[6]. Дынастыя Цюдораў зьяўляецца галіной Ланкастэраў[7].

Генрых VII быў ашчадным манархам, значна ўмацаваў бюджэт Ангельшчыны, зруйнаваны ў гады Стогадовай вайны і вайны Пунсовай і Белай ружы. Для суду над дваранамі пры ім быў заснаваны адмысловы орган — Зорная палата.

Да ліку векапомных падзеяў праўленьня Генрыха VII адносіцца падтрыманая ім экспэдыцыя італьянца на ангельскай службе Джаваньні Кабота (ён жа Джон Кабот) у Амэрыку і адкрыцьцё Ньюфаўндлэнда. Таксама па просьбе Генрыха вядомы гісторык Палідор Вэргілій пачаў пісаць «Гісторыю Ангельшчыны».

Кароль пахаваны ў Ўэстмінстэрскім абацтве, побач са сваёй жонкай, Лізаветай Ёркскай, якую ён перажыў на сем гадоў.

Яму ўспадкаваў другі сын, Генрых VIII.

  1. ^ а б в г д е Myers A. R., Morrill J. S. Henry VII // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г д е ё ж з Lundy D. R. Henry VII Tudor, King of England // The Peerage (анг.)
  3. ^ а б в http://www.medievalists.net/2015/08/03/ten-castles-that-made-medieval-britain-pembroke-castle/
  4. ^ а б в г д е ё Kindred Britain
  5. ^ Morrill, John S. and Myers, Alexander Reginald. (17 красавіка 2021) Henry VII (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 31 кастрычніка 2021 г.
  6. ^ Генрых // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 159.
  7. ^ Зверева, В. В. ГЕНРИХ VII (рас.) Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016) Праверана 31 кастрычніка 2021 г.