Віталь Гайдучык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Гайдучык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 1989(1989-07-12)[1][2] (34 гады)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2012 Дынама Берасьце 133 (0)
2013—2017 БАТЭ 57 (1)
2017 Астэрас Трыпаліс 5 (0)
2018 Судува 22 (0)
2019 Тарпэда-БелАЗ 16 (1)
2020 Рух Берасьце 21 (0)
2021 Дынама Берасьце 14 (0)
Зборныя
2008—2011 Беларусь (да 21) 5 (0)
2011—2012 Беларусь (да 23)[d] 4 (0)

Віта́ль Гайду́чык (нарадзіўся 12 ліпеня 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. Першым трэнэрам зьяўляецца Аляксандар Рудэнка. У 2007 годзе падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». У сэзоне 2012 году зьяўляўся капітанам клюбу.

5 верасьня 2012 году падпісаў 3-гадовы кантракт з БАТЭ, які ўступіў у сілу з 11 студзеня 2013 году, адразу пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня кантракту футбаліста з клюбам «Берасьце», пад такой назвай на той момант выступаў клюб «Дынама». У сэзоне 2015 году ўжо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў зьяўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны». У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[3]. Пачатак сэзону правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспара Дубры і Неманьі Мілунавіча, выходзіў у стартавым складзе.

У студзені 2017 году быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэцкаму «Астэрасу»[4]. Па сканчэньні арэнды ў траўні 2017 году вярнуўся ў БАТЭ[5]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Судува»[6]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[7].

Пачынаў сэзон трывалым гульцом пачатковага складу, аднак у жніўні страціў месца ў аснове. Пасьля пачаў гуляць за дубль, толькі ў лістападзе зноў стаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У студзені 2020 года пакінуў жодзінскі клюб[8]. У лютым 2020 году перайшоў у берасьцейскі «Рух». Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе каманды, з жніўня стаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2021 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Рухам»[9]. У студзені 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў пагадненьне[10]. Быў трывалым гульцом стартавага складу каманды. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[11].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віталь ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Згуляў на турніры ў трэцім матчы супраць зборнай Швайцарыі, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне (0:3). Выступаў за алімпійскую зборнай Беларусі ў таварыскіх матчах.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 3 0
2016 Найвышэйшая ліга 11 1
Астэрас 2016—2017 Супэрліга 5 0
БАТЭ 2017 Найвышэйшая ліга 8 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]