Віталь Гайдучык
| Віталь Гайдучык | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 ліпеня 1989[1][2] (36 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2007—2012 | Дынама Берасьце | 133 (0) |
| 2013—2017 | БАТЭ | 57 (1) |
| 2017 | → Астэрас Трыпаліс | 5 (0) |
| 2018 | Судува | 22 (0) |
| 2019 | Тарпэда-БелАЗ | 16 (1) |
| 2020 | Рух Берасьце | 21 (0) |
| 2021 | Дынама Берасьце | 14 (0) |
| Зборныя | ||
| 2008—2011 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
| 2011—2012 | Беларусь (да 23)[d] | 4 (0) |
Віта́ль Гайду́чык (нарадзіўся 12 ліпеня 1989 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-5. Першым трэнэрам зьяўляецца Аляксандар Рудэнка. У 2007 годзе падпісаў кантракт зь берасьцейскім «Дынама». У сэзоне 2012 году зьяўляўся капітанам клюбу.
5 верасьня 2012 году падпісаў 3-гадовы кантракт з БАТЭ, які ўступіў у сілу з 11 студзеня 2013 году, адразу пасьля заканчэньня тэрміну дзеяньня кантракту футбаліста з клюбам «Берасьце», пад такой назвай на той момант выступаў клюб «Дынама». У сэзоне 2015 году ўжо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў зьяўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барсэлёны». У студзені 2016 году падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[3]. Пачатак сэзону правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспара Дубры і Неманьі Мілунавіча, выходзіў у стартавым складзе.
У студзені 2017 году быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэцкаму «Астэрасу»[4]. Па сканчэньні арэнды ў траўні 2017 году вярнуўся ў БАТЭ[5]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Судува»[6]. У студзені 2019 году перайшоў у «Тарпэда-БелАЗ»[7].
Пачынаў сэзон трывалым гульцом пачатковага складу, аднак у жніўні страціў месца ў аснове. Пасьля пачаў гуляць за дубль, толькі ў лістападзе зноў стаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У студзені 2020 года пакінуў жодзінскі клюб[8]. У лютым 2020 году перайшоў у берасьцейскі «Рух». Пачынаў сэзон 2020 году ў стартавым складзе каманды, з жніўня стаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2021 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт з «Рухам»[9]. У студзені 2021 году трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама», зь якім у лютым падпісаў пагадненьне[10]. Быў трывалым гульцом стартавага складу каманды. У ліпені 2021 году пакінуў клюб[11].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Віталь ёсьць бронзавым прызэрам моладзевага чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі. Згуляў на турніры ў трэцім матчы супраць зборнай Швайцарыі, выйшаўшы на замену на 70-й хвіліне (0:3). Выступаў за алімпійскую зборнай Беларусі ў таварыскіх матчах.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
- Чэмпіён Беларусі: 2013
- Уладальнік Супэркубку Беларусі: 2013
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| БАТЭ | 2015 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 | |
| Астэрас | 2016—2017 | Супэрліга | 5 | 0 |
| БАТЭ | 2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vitali Gajduchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Vital Hayduchyk // FBref (анг.)
- ↑ Гайдучик подписал новый контракт с БАТЭ (рас.)
- ↑ БАТЭ на полгода отдал Гайдучика в аренду «Астерасу» (рас.)
- ↑ Гайдучик и Сигневич возвращаются в БАТЭ (рас.)
- ↑ Виталий Гайдучик перебрался в стан чемпиона Литвы (рас.)
- ↑ «Торпедо-БелАЗ» заключило контракт с защитником, ставшим в минувшем сезоне чемпионом Литвы (рас.)
- ↑ Гайдучик и Щадин покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Рух" расстался с Гайдучиком
- ↑ Гайдучик стал игроком бресткого "Динамо"
- ↑ Гайдучик и Байдук ушли из брестского «Динамо» из-за нежелания играть в одном команде с теми, кто подписал провластное письмо(недаступная спасылка)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце БАТЭ (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 12 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Астэрас» Трыпаліс
- Футбалісты клюбу «Судува» Мар’ямпаль
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты