Перайсьці да зьместу

Вільготнасьць паветра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вільготнасьць»)

Вільго́тнасьць паве́тра — паказальнік утрыманьня вады ў паветры. Дзеля вымярэньня вільготнасьці выкарыстоўваюцца розныя адзінкі, часта пазасыстэмныя.

Паказальнікі вільгатнасьці паветра выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі, а таксама пры вывучэньні й прадказаньні надвор’я.

Асноўнымі паказальнікамі вільготнасьці паветра зьяўляюцца адносная й безадносная вільготнасьць. Пры гэтым адносная вільготнасьць вымяраецца ў адсотках (максымальнае значэньне — 100%), а безадносная — ў г/м³.