Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Артыкул Вікіпэдыі — гэта старонка на гэтым сайце, якая зьмяшчае энцыкляпэдычную інфармацыю. Добра напісаны энцыкляпэдычны артыкул:

Большасьць артыкулаў складаецца з абзацаў і выяваў (магчыма, зь іншымі тыпамі аўдыёвізуальных мэдыя). Артыкулы могуць быць адфарматаваныя як асобныя сьпісы альбо табліцы (ня блытаць са старонкамі неадназначнасьцяў, якія зьяўляюцца выключна сродкамі навігацыі). Гэтыя сьпісы альбо табліцы таксама лічацца артыкуламі для мэтаў Вікіпэдыі і ўключаюцца ў асноўную прастору назваў (яна ня мае прэфіксу назвы й двукропʼя).

Назвы артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце Вікіпэдыя:Пагадненьні па назвах артыкулаў і Вікіпэдыя:Правілы афармленьня § Загалоўкі артыкулаў, каб зразумець, як называць артыкулы.

Канец артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

У беларускай Вікіпэдыі прынятае правіла пра выкарыстаньне й аздабленьне стандартных разьдзелаў у канцы артыкула. Яно рэкамэндуе выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:

  • Глядзіце таксама;
  • Заўвагі;
  • Крыніцы;
  • Літаратура;
  • Вонкавыя спасылкі.

Аб’ём артыкула

[рэдагаваць крыніцу]

Кожны артыкул мае абʼём, інакш кажучы тое, што ён ахоплівае. Артыкул павінен утрымліваць чытэльны кароткі выклад усяго, што ўваходзіць у вобласьць, якую ён апісвае, з належнай значнасьцю, заснаванай на інфармацыі з крыніцаў, вартых даверу.

Якасьць артыкулаў

[рэдагаваць крыніцу]

Якасьць артыкулаў варʼіруецца ў шырокім дыяпазоне: ад высокай, як у абраных артыкулаў, да нізкай, як у кандыдатаў на хуткае выдаленьне. Некаторыя артыкулы даволі абʼёмныя й багатыя зьместам, а іншыя карацей (магчыма, гэта накіды) альбо менш якасныя.

Прастора назваў

[рэдагаваць крыніцу]

Артыкулы разьмяшчаюцца ў асноўнай прасторы назваў Вікіпэдыі. Асноўная прастора назваў — прастора назваў Вікіпэдыі, якая зьмяшчае ўласна энцыкляпэдыю. Тут знаходзяцца «жывыя» старонкі, у адрозьненьне ад пясочніц.

Асноўная прастора назваў гэта дапомная прастора, яна не выкарыстоўвае прэфікс у назвах артыкулаў. Гэта вылучае яе на фоне іншых прастораў назваў, якія заўсёды маюць нейкі прэфікс. Напрыклад, усе старонкі ўдзельнікаў маюць прэфікс Удзельнік:, шаблёны — прэфікс Шаблён:, а адміністрацыйныя старонкі (такія як гэтая) — прэфікс Вікіпэдыя:. Такім чынам, любая старонка, створаная без прэфіксу, будзе належаць да асноўнай прасторы.

Кожная старонка ў асноўнай прасторы можа мець старонку-амберкаваньне, якая належыць да прасторы назваў Абмеркаваньне:. Напрыклад «Абмеркаваньне: Беларусь» — старонка абмеркаваньня для артыкула пра Беларусь.

Усе старонкі і статыстыка

[рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс усех старонак можна праглядзець тут. Статыстычныя зьвесткі адносна гэтага разьдзелу Вікіпэдыі знаходзяцца тут.