Вікіпэдыя:Пясочніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вітаем у пясочніцы Вікіпэдыі! Гэтая старонка дазваляе вам ладзіць экспэрымэнты. Каб адрэдагаваць гэтую старонку, націсьніце на спасылку адрэдагаваць альбо закладку Рэдагаваць зьверху старонкі, зрабіце вашыя зьмены і націсьніце на кнопку Захаваць старонку. Зьмест ня будзе заставацца тут пастаянна. Гэтая старонка аўтаматычна ачышчаецца кожныя 24 гадзіны, таму не захоўвайце тут зьвесткі, якія вам патрэбныя, працяглы час. Іх лепей перанесьці на старонку, якая знаходзіцца ў вашай асабістай прасторы ўдзельніка.

Калі ласка, не зьмяшчайце тут абразьлівы ці зьняважлівы зьмест і не зьмяшчайце тэксты, абароненыя аўтарскім правам. Калі вам патрэбная дапамога ў Вікіпэдыі, вы можаце зьвярнуцца на старонку дапамогі альбо ў Форум.

Скарачэньні:
ВП:ПЯС
ВП:ТЭСТ

Франц Іванавіч Сіўко (нар. 3 траўня 1953, в. Вята, Мёрскі раён, Полацкая вобласьць, БССР) — беларускі празаік, публіцыст, пэдагог. Ляўрэат прэміі імя Уладзімера Караткевіча (2002), прэміі «Гліняны Вялес» (2015).

Зьмест • 1Біяграфія • 2Творчасьць • 3Бібліяграфія • 4Літаратура Біяграфія[правіць | правіць зыходнік] Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах Мёрскага раёну. Скончыў філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. З 1975 па 1980 настаўнічаў у Верхнядзьвінску. У 1980 пераехаў на сталае жыхарства ў Віцебск. Працаваў настаўнікам, намесьнікам дырэктара ў школах гораду, карэспандэнтам-арганізатарам у сыстэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменьнікаў Беларусі, стыльрэдактарам і перакладчыкам у газэце «Віцебскі рабочы», выкладчыкам курсу прафэсыйнае лексікі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце, прыбіральшчыкам пры культава-рэлігійнай установе, карэктарам у выдавецтве. Цягам шэрагу гадоў зьяўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны. У верасьні 1986 выступіў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць…», які паклаў пачатак шырокай дыскусыі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадзтве. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1993, Беларускага ПЭН-цэнтру (да 2017). З 1999 па 2009 — старшыня Віцебскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Творчасьць[правіць | правіць зыходнік] Сталую літаратурную працу пачаў у 1983. Творы друкаваліся ў шматлікіх літаратурна-мастацкіх выданнях, калектыўных зборніках, штотыднёвіках. Аўтар 13 кніг прозы. Пад псэўданімам Францішак Дубраўскі супрацоўнічае з каталіцкімі выданьнямі «Наша вера», «Ave Maria». Аўтар публіцыстычных артыкулаў па праблемах захаваньня духоўнае спадчыны, моўнай сытуацыі ў краіне, мэтадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы разьвіцьця беларускай мовы» (1997) і мэтадычнай распрацоўкі (у сааўтарстве) «Культура маўленьня і дзелавыя зносіны спэцыяліста» (2010) для студэнтаў нефілялягічных спэцыяльнасцяў. У творчасьці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, дасьледуе асабліваьсці мэнтальнасьці айчыннага грамадзтва на пераломных гістарычных этапах у кантэксьце агульначалавечых каштоўнасьцяў. Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік] • З чым прыйдзеш… : Аповесьць, апавяданьні. ― Мн. : Маст. літ., 1991. (Першая кн. празаіка) ISBN 5-340-00703-0. • Апошняе падарожжа ў краіну ліваў: Аповесьці. ― Мн. : Маст. літ., 1997 ISBN 985-02-0012-X. • Удог: Аповесьці, апавяданьні. ― Мн. : ГА «Беллітфонд», 2001 ISBN 985-6576-20-2. • Бялячык: Казкі і апавяданьні: Для дашк. і мал. шк. узросту. [Маст. Г. С. Грак]. ― Мн.: Маст. літ., 2003 ISBN 985-02-0587-3. • Ягня ахвярнае: Прыпавесьці, аповесьць. ― Віцебск: Абл. друк., 2003 ISBN 985-6674-04-2. • Асымэтрыя: Аповеды, эсэ, запісы / Франц Сіўко. ― Менск : Беларускі кнігазбор, 2005 ISBN 985-6730-98-8. • Дзень Бубна: [прыпавесьці, аповесьць] / Франц Сіўко. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2008 (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-985-6800-72-9. • Выспы: Аповесьці, апавяданьні, эсэ. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2011 ISBN 978-985-6991-36-6. • Эдэм: Прыпавесьці, апавяданьні, эсэ. ― Менск : Маст. літ., 2014 ISBN 978-985-02-1498-0. • Плебейскія гульні: Аповесьці. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2015 ISBN 978-609-8147-42-1. • Штрыхкоды: Зборнік эсэ. ― Менск : Галіяфы, 2017 ISBN 978-985-7140-58-9. • Раз — шкілет, і два — шкілет: Аповесьці. ― Менск : Галіяфы, 2019 ISBN 978-985-7209-23-1. • Дыялёг (у сааўтарстве з Ю. Станкевічам). ― Менск : Галіяфы, 2020 ISBN 978-985-7209-32-3. Літаратура[правіць | правіць зыходнік] • Сіўко Франц // Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 425. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8. • Сіўко Франц // Пісьменьнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. І. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 77—79. • Бароўка В. Франц Сіўко / у зб. «Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасьць». — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава». — 2008. — С. 126—144. • Кісьліцына Г. Жыцьцёвы сцэнарый асобы ў прозе Франца Сіўко / Г. Кісьліцына // Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — 2014. — № 3. — С. 96—99. • Кошман П. Мастацкая канструкцыя нацыянальнага вобразу сьвету ў аповесьці Ф. Сіўко «Удог» / П. Кошман // Мазыр : МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2016. — С. 109—111. • Шынкарэнка В. Сіўко: прыняцьце і пераадоленьне межаў / У зб. «Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах». — Гомель. — 2007. — Т.2. — С. 170—174. • Штэйнер І. Добры дзень, Франц Іванавіч! (маральны імпэратыў творчасьці Ф. Сіўко) / у кн. «Bis repetite placent». — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. — С. 143—156.