Вячэрніца рудая
Вячэрніца рыжая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Вячэрніца (Nyctalus) |
Від | Вячэрніца рыжая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nyctalus noctula (Schreber, 1774) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вячэрніца рыжая (Nyctalus noctula) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 50–100 мм, хваста 35–65 мм размах крылаў 35–40 см, вага 25–30 г. Верх ад залаціста да цёмна-карычневага, перад надыходам зімы — чырвона-карычневы. Ніз бледна-карычневы. Від здабывае ежу з хуткасьцю палёту 20–40 км/гад, часам да 60 км/гад.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гішпаніі да паўднёва-заходніх раёнаў Сібіры, а таксама Гімалаі, Кітай, Малайзія, Тайвань і Японія; ад 0 да 1900 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здабывае ежу на балотах і пашах, у лясах, дзе сілкуецца мухамі (у тым ліку камарамі), лускакрылымі і цьвердакрылымі. Летнія калёніі знаходзяцца ў дуплах дрэў, часам у будынках. Зімуюць у расколінах скал, пячорах, зрэдку ў штучных збудаваньнях (да 10 000 жывёлаў). Радзільныя калёніі налічваюць 20–50 саміцаў, часам да 100. Сэзонныя міграцыі паміж раёнам размнажэньня і месцам сьпячкі звычайна не менш за 1000 км.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Csorba, G. & Hutson, A.M. 2016. Nyctalus noctula. The IUCN (анг.)
- Ballenger, L. 1999. Nyctalus noctula. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |