Вячэрніца рудая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вячэрніца рыжая
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодВячэрніца (Nyctalus)
ВідВячэрніца рыжая
Бінамінальная намэнклятура
Nyctalus noctula
(Schreber, 1774)
Арэал
Арэал

Вячэрніца рыжая (Nyctalus noctula) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 50–100 мм, хваста 35–65 мм размах крылаў 35–40 см, вага 25–30 г. Верх ад залаціста да цёмна-карычневага, перад надыходам зімы — чырвона-карычневы. Ніз бледна-карычневы. Від здабывае ежу з хуткасьцю палёту 20–40 км/гад, часам да 60 км/гад.

Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гішпаніі да паўднёва-заходніх раёнаў Сібіры, а таксама Гімалаі, Кітай, Малайзія, Тайвань і Японія; ад 0 да 1900 м.

Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Здабывае ежу на балотах і пашах, у лясах, дзе сілкуецца мухамі (у тым ліку камарамі), лускакрылымі і цьвердакрылымі. Летнія калёніі знаходзяцца ў дуплах дрэў, часам у будынках. Зімуюць у расколінах скал, пячорах, зрэдку ў штучных збудаваньнях (да 10 000 жывёлаў). Радзільныя калёніі налічваюць 20–50 саміцаў, часам да 100. Сэзонныя міграцыі паміж раёнам размнажэньня і месцам сьпячкі звычайна не менш за 1000 км.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]