Калегія эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі
Каардынаты: 53°55′51″ пн. ш. 27°31′26″ у. д. / 53.93083° пн. ш. 27.52389° у. д.
Калегія эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі | |
Абрэвіятура | КЭС ВС РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Штаб-кватэра | Цэнтральны раён, Арлоўская вул., д. 76[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 18 судзьдзяў (2021 год)[2] |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Юры Кобец |
Асноўныя асобы | Вольга Сінкевіч, Сьцяпан Турмовіч |
Матчына кампанія | Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь |
Бюджэт | 14 807 млн рублёў[3] (2010 год; 4946 тыс. $[4]) |
Колькасьць супрацоўнікаў | 113[5] (2011) |
Сайт | court.gov.by/be |
Колішняя назва | Найвышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь (да 1 студзеня 2014 г.) |
Кале́гія эканамі́чных спра́ваў Вярхо́ўнага суду́ Белару́сі — калегія Вярхоўнага суду Беларусі ў галіне вырашэньня гаспадарчых спрэчак, заснаваная ў 1991 годзе ў якасьці Найвышэйшага гаспадарчага суду Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найвышэйшы гаспадарчы суд Рэспублікі Беларусь меў 1 галоўную ўправу, 3 управы й 1 аддзел ды дзеіць у складзе: 1) Пленуму, 2) Прэзыдыюму, 3) касацыйнай калегіі, 4) калегіі першай інстанцыі, 5) калегіі па банкруцтву, 6) калегіі па падатковых спрэчках. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаліся прэзыдэнтам. З 1 кастрычніка 2001 году пасаду старшыні суда займае Віктар Камянкоў[6]. Месьціўся ў Менску па вуліцы Валадарскага, д. 8.
29 лістапада 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленьні судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога 1 студзеня 2014 году Навыйшэшы гаспадарчы суд Беларусі пераўтварылі ў Калегію эканамічных справаў Вярхоўнага суду Беларусі[7].
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Бойка (1991 — 1 кастрычніка 2001)
- Віктар Камянкоў (1 кастрычніка 2001 — 14 чэрвеня 2013)
Паўнамоцтвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле закону Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусі меў паўнамоцтвы на:
- разгляд справаў па першай інстанцыі, у парадку нагляду й касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
- запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
- вывучэньне, абагульненьне ды тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
- нагляд за выкананьнем гаспадарчымі судамі пастановаў Пленуму ВГС;
- дапамогу судзьдзям гаспадарчых судоў ва ўжыцьці законаў;
- прапанову зьмены заканадаўства аб прадпрымальніцтве;
- прыём справаздачаў судзьдзяў аб дзейнасьці гаспадарчых судоў ды праверка іх супрацоўнікаў сумесна з Міністэрствам юстыцыі;
- вядзеньне падлікаў у гаспадарчых судах;
- забесьпячэньне гаспадарчых судоў супрацоўнікамі сумесна зь Міністэрствам юстыцыі;
- супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кантакты // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
- ^ Склад Калегіі эканамічных справаў // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 453 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (8 кастрычніка 2008). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 кастрычніка 2001 г. № 562 Дакумэнты. Зьвязда (2 кастрычніка 2001). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
- ^ Вольга Мядзьведзева. У Савеце Рэспублікі ўхвалілі аб'яднаньне судоў // Зьвязда : газэта. — 20 сьнежня 2013. — № 240 (27605). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваньні і статусе судзьдзяў (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (28 сьнежня 2009). Праверана 16 ліпеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Публікацыі Калегіі эканамічных справаў // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
- Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусі