Перайсьці да зьместу

Выбары ў Бундэстаг 2017 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2013
 Сьцяг Нямеччыны
2021
Выбары ў Бундэстаг 2017 году
24 верасьня 2017 г.
Кандыдат Ангела Мэркель Мартын Шульц Аліс Вайдэль
Партыя «ХДС/ХСС» «СДПН» «АН»
Лідэр з 10 красавіка 2000 19 сакавіка 2017
Папярэдняя колькасьць месцаў 311 193 0
Колькасьць месцаў 246 153 94
Розьніца (месцаў) -65 -40 +94
Адсотак 32,5% 20,5% 12,6%
Кандыдат Крыстыян Лінднэр Сара Вагенкнэхт Катрын Гёрынг-Экарт
Партыя «Свабодныя» «Левая» «Зялёныя»
Лідэр з 7 сьнежня 2013 15 лістапада 2008
Папярэдняя колькасьць месцаў 0 64 63
Колькасьць месцаў 80 69 67
Розьніца (месцаў) +80 +5 +4
Адсотак 10,7% 9,2% 8,9%

Выбары ў Бундэстаг Нямеччыны былі праведзены 24 верасьня 2017 году[1]. На іх былі абраныя 709 паслоў 19-га Бундэстагу[2].

Падзеі пасьля выбараў 2013 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля апошніх выбараў 2013 году была сфармавана «вялікая» кааліцыя з блёку ХДС/ХСС і СДПН. Ангела Мэркель заняла пасаду кацлера, а Зыгмар Габрыель намесьніка старшыні ўраду. Свабодная дэмакратычная партыя — былы партнэр ХДС/ХСС па кааліцыі, ня здолела пераадолець 5-працэнтны бар’ер і прайсьці ў Бундэстаг[3].

Нямецкая выбары зьяўляюцца ўсенародным галасаваньнем. У ім прымаюць удзел усе грамадзяне Нямеччыны, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў (г. зн. паўналетнія). Кожны выбаршчык мае два галасы. Адзін голас аддаецца за асобу, другі голас грамадзянін аддае за сьпіс людзей, якіх вылучае кожная партыя, што ўдзельнічае ў выбарах. У 2017 годзе гэта: ХДС/ХСС, СДПН і г.д. Любы чалавек, які хоча выбрацца ў Бундэстаг павінен сабраць ня менш за 5%. Тыя ж патрабаваньні для партыяў, што ідуць па сьпісах. Ім патрэбна таксама сабраць ня менш за 5% галасоў. Да выбараў Бундэстаг пашырылі да 709 сябраў. Зь якіх 299 чалавек павінна быць выбрана па асобах. Астатнія выбіраюцца па сьпісах.

Вынікі выбараў 2017 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Грамада Выбарчая акруга Выбарчыя лісты Агулам
месцаў
+/–
Галасы % Месцы Галасы % Месцы
ХДС 14,027,804 30.2 185 12,445,832 26.8 15 200 −55
СДПН 11,426,613 24.6 59 9,538,367 20.5 94 153 −40
ВН 5,316,095 11.5 3 5,877,094 12.6 91 94 +94
СвДП 3,248,745 7.0 0 4,997,178 10.7 80 80 +80
Левая 3,966,035 8.6 5 4,296,762 9.2 64 69 +5
«Зялёныя» 3,717,436 8.0 1 4,157,564 8.9 66 67 +4
ХСС 3,255,604 7.0 46 2,869,744 6.2 0 46 −10

Будучы ўрад Нямеччыны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Усе партыі атрымалі менш за палову месцаў у Бундэстагу. І гэта значыць, што той хто хоча стаць канцлерам павінен будзе стварыць урад зь іншай партыяй, што будзе выбраная ў Бундэстаг. Усе партыі выключылі стварэньне ўраду з «Альтэрнатывай для Нямеччыны». ХДС / ХСС і Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) выключылі стварэньне ўраду зь Левай. Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПН) і Зялёныя ня выключылі, што ўвойдуць ва ўрад зь Левай. ХДС/ХСС не выключае стварэньня ўраду з Сьв.ДП.

Ангела Мэркель Мартын Шульц Сара Вагенкнэхт, Дытмар Барч Катрын Гёрынг-Экарт, Джэм Эздэмір Крыстыян Лінднэр Аліс Вайдэль, Аляксандар Гаўлянд
ХДС/ХСС СДПН Левая Саюз 90/Зялёныя СвДП ВН

Упершыню ў гісторыі Бундэстагу былі выбраны пасламі ўраджэнцы СССР: Вальдэмар Гэрт і Антон Фрызэн.

  1. ^ Прэзыдэнт ФРН зацьвердзіў дату выбараў у Бундэстаг // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 25 студзеня 2017 г. Архіўная копія ад 24 студзеня 2017 г. Праверана 26 верасьня 2017 г.
  2. ^ У Нямеччыне прайшлі выбары ў бундэстаг // Радыё «Рацыя», 24 верасьня 2017 г. Праверана 26 верасьня 2017 г.
  3. ^ Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газэта. — 27 верасьня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбары ў Бундэстаг 2017 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў