Свабодная дэмакратычная партыя (Нямеччына)
| Свабодная дэмакратычная партыя | |
| ням. Freie Demokratische Partei | |
| | |
| Лідэр партыі | Крыстыян Лінднэр |
|---|---|
| Заснавальнік | Тэадор Гойс і інш. |
| Дата заснаваньня | 11 сьнежня 1948 (77 гадоў таму) |
| Штаб-кватэра | Бэрлін, вул. Райнгарт, д. Томаса Дэлера |
| Саюзьнікі і блёкі | |
| Ідэалёгія | лібэралізм |
| Моладзевая арганізацыя | Маладыя лібэралы |
| Колькасьць | 54 000 (2016) |
| Колькасьць дэпутатаў | |
| · Эўрапарлямэнт |
3 / 96 |
| · Бундэстаг |
80 / 630 |
| · Земская рада |
103 / 1821 |
| Афіцыйны сайт | fdp.de |
Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП; ням. FDP) — лібэральная партыя ў Нямеччыне, заснаваная 11 сьнежня 1948 году. Старшыня партыі — Крыстыян Лінднэр (з 2013).
СвДП уваходзіла ва ўрад з 1949 па 1956, з 1961 па 1966, з 1969 па 1998 год, а таксама ўваходзіць ва ўрад з 2009 году па 2013 (кожны раз як партнэр адной зь дзьвюх буйных нямецкіх партыяў — ХДС/ХСС). Такім чынам яна прадстаўлена ў нямецкім ўрадзе даўжэй, чым любая іншая партыя. Цяпер прадстаўнікі СвДП таксама ўваходзяць у склад трох зямельных урадаў.
У Эўрапейскім парлямэнце СвДП уваходзіць у саюз лібэралаў і дэмакратаў для Эўропы.
Два разы прадстаўнікі СвДП станавіліся прэзыдэнтамі ФРН: Тэадор Гойс і Вальтэр Шээль.
Выбары ў Бундэстаг 2013 году
[рэдагаваць | рэдагаваць]Падчас выбараў у Бундэстаг 2013 году СвДП упершыню не набрала 15% і не правяла ніводнага чалавека ў нямецкі сойм[1].
Выбары ў Бундэстаг 2017 году
[рэдагаваць | рэдагаваць]Пад час выбараў у Бундэстаг 2017 году партыя набрала 10,7% галасоў, што дазволіла вярнуцца ў Саюзны сход Нямеччыны. Усяго СвДП могуць паслаць у Саюзны сход 80 чалавек[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Алег Новікаў. Нясумныя наступствы сумных выбараў // Новы час : газэта. — 27 верасьня 2013. — № 36 (357). — С. 29. — ISSN 2218-2244.
- ^ У Нямеччыне прайшлі выбары ў бундэстаг // Радыё «Рацыя», 24 верасьня 2017 г. Праверана 26 верасьня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Галоўны ўстаўны ліст СвДП (ням.)