Перайсьці да зьместу

Вусьць-Коксінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вусьць-Коксінскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Усць-Кокса[d][2]
Дата ўтварэньня 1923
Насельніцтва
Плошча
  • 12,958 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас краснаярскі час, омскі час, UTC+7
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вусьць-Ко́ксінскі раён (па-расейску: Усть-Коксинский район; па-паўднёваалтайску: Кöк-Суу аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Вусьць-Кокса. Насельніцтва 15 981 чалавек (2021). У раёне 42 населеных пунктаў у складзе 9 сельскіх паселішчаў. Назва раёну ў перакладзе з паўднёва-алтайскай: зялёная вада.

Раён знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Рэспублікі Алтай, у яе горна-стэпавай зоне. Плошча 12 958 км². Мяжуе з Казахстанам.

На тэрыторыі раёну разьмешчана 439 азёр. Самыя буйныя: Тальмень, Мульцінскія, Кучарлінскае маюць значную даўжыню (2-5 км) і глыбіню да 30-50 м.на Катунскім горным сьцягу разьмешчаны 391 ледавік агульнай плошчай 245 км2.

Раён прыроўнены да раёнаў Крайняй Поўначы.

На мяжы Вусьць-Кокссінскага, Кош-Агацкага раёнаў і Рэспублікі Казахстан знаходзіцца гара Бялуха (4506 м.), самая высокая горная вяршыня ў Сыбіры. Са шматлікіх леднікоў гары бярэ свой пачатак рака Катунь, апета як у старажытных паданьнях, так і ў сучасных вершах і песьнях. 10 чэрвеня 1997 году ў мэтах захаваньня прыроднай спадчыны і гарманізацыі гаспадарча-культурнай дзейнасьці на тэрыторыі раёну створана Дзяржаўная ўстанова Рэспублікі Алтай «Прыродны парк „Бялуха“».