Бялуха (гара)
| Бялуха | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Вышыня | 4509 м н. у. м. |
| Адносная вышыня | 3343 м н. у. м. |
| Ізаляцыя | 668 км н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Рэспубліка Алтай |
| Кантынэнт | Азія |
| Краіны | Расея, Казахстан |
| Горная сыстэма | Katun Range[d] |
| Бялуха на мапе Расеі Бялуха | |
Бялу́ха (па-паўднёваалтайску: Ӱч-Сӱмер — «Трохгаловая», па-паўднёваалтайску: Кадын-Бажы — «Вяршыня Катуні», па-казаску: Мұзтау Шыңы[1][2]), па-расейску: Белуха) — самая высокая вяршыня Алтая, ва ўсходняй частцы Катунскага горнага сьцяга, адна з самых высокіх гор у Расейскай Фэдэрацыі, на граніцы з Казахстанам.
Знаходзіцца на тэрыторыі Усьць-Коксінсага раёну Рэспублікі Алтай. Праз масіў Бялухі праходзіць граніца Расеі і Казахстану. Са схілаў гары бярэ пачатак рака Катунь. Назва вяршыні паходзіць ад вялікага сьнегу, які пакрывае гару ад піка да самага нізу.
Фізыка-геаграфічная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Складаецца з падзеленых седлавінай Усходняй Бялухі (4506 м) і Заходняй Бялухі (4440 м), складзеных з гранітаў, гнэйсаў і мэтамарфічных сланцаў. Ледавікі Мёнсу, Вялікі Бярэльскі, Мюштуайры, Катунскі і іншыя, агульная плошча больш за 70 км².
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гара Бялуха і яе адлюстраваньне ў возеры Акем
- Краявід на Бялуху з возера Акем.
- Гара Бялуха, паўночны склон
- Гара Бялуха, краявід ад возера Акем
- Гара Бялуха, краявід зь ледніка на паўночны склон
- Вяршыня гары Бялуха, краявід з Томскіх стаянак
- Гара Бялуха зь вяршыні горы Байда, адлегласьць каля 50 км.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ History of stat.kz Архіўная копія ад 2012-11-13 г.
- ↑ Горная страна Алтай &124; В Походе Архіўная копія ад 2014-02-23 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 400 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. Бялуха.