Турачацкі раён
| Турачацкі раён | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Турачак[d][2] |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | краснаярскі час, омскі час |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Турачацкі раён (па-расейску: Турочакский район; па-паўднёваалтайску: Турачак аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Турачак. Насельніцтва 12 416 чалавек (2021). У раёне 32 населеных пунктаў у складзе 9 сельскіх паселішчаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Алтай. Плошча 11 060 км².
Ляндшафт раёну разнастайны: каля 80% тэрыторыі займаюць горныя сьцягі вышынёй ад 500 да 2100 мэтраў, парослыя густымі хвойнымі лясамі, месцамі пераходзячымі ў непраходную чарнавую тайгу. Раён поўны стромых вадаспадаў і імклівых рэк, лясных азёр і альпійскіх лугоў.
Па раёне працякае больш за семдзесят рэчак, якія ўліваюцца ў Цялецкае возера і раку Бія, у якіх водзяцца таймень, ускуч, цялецкі сіг, сыбірскі харыюс, шчупак, мянтуз і акунь. Па берагах стаяць хваёвыя і ліставыя лясы, багатыя кедравым арэхам, хутровым зьверам, ягадамі і грыбамі. У лясах жыве больш за 300 відаў птушак, каля 50 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай.