Кош-Агацкі раён
Выгляд
| Кош-Агацкі раён | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Кош-Агач[d] |
| Дата ўтварэньня | 1922 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | краснаярскі час, омскі час, UTC+7 |
| Тэлефонны код | 38842 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кош-Агацкі раён (па-расейску: Кош-Агачский район; па-паўднёваалтайску: Кош-Агаш аймак, па-казаску: Қосағаш ауданы) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Кош-Агач. Насельніцтва 19 906 чалавек (2021). У раёне 16 населеных пунктаў у складзе 12 сельскіх паселішчаў.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён знаходзіцца ў паўднёвай частцы Рэспублікі Алтай, у яе горна-стэпавай зоне. Плошча 19 845 км². Мяжуе з Манголіяй, Кітаем і Казахстанам.
Раён прыроўнены да раёнаў Крайняй Поўначы.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1993 годзе раён падарыў навуцы сусьветнае адкрыцьцё XX стагодзьдзя: захаванае ў кургане «Ак-Алаха-3» на пласкагор’е Укок бальзамаванае цела Ўкокскай прынцэсы, малады пазырыкскай жанчыны, якая пражывала тут каля 2500 гадоў таму.