Перайсьці да зьместу

Маймінскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маймінскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністр. цэнтар Майма[d][1]
Дата ўтварэньня 1924
Насельніцтва
Плошча
  • 1285 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас краснаярскі час, омскі час
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Маймінскі раён (па-расейску: Майминский район; па-паўднёваалтайску: Майма аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Майма. Насельніцтва 34 582 чалавек (2021). У раёне 25 населеных пунктаў у складзе 6 сельскіх паселішчаў.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раён знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Рэспублікі Алтай. Плошча 1 285 км².

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне шырока разьвіты турызм. Уздоўж трасы Р-256 разьмешчана вялікая колькасьць турыстычных і гатэльных комплексаў. Найбольш папулярнымі відамі турызму застаецца водны і конны турызм, пешыя маршруты, наведваньне пячораў. У цяперашні час папулярызуюцца такія відаў турызму, як параплянэрызм і маршруты для паляўнічых і рыбаловаў. Асаблівае значэньне мае разьвіцьцё археалягічных і этнаграфічных тураў. Пашыраецца сетка зялёных дамоў сельскага турызму. Многія мясцовыя жыхары здаюць жыльлё ў наём, але пры гэтым не плацяць падаткі. Аднымі з самых наведвальных ў раёне месцаў зьяўляюцца Таўдзінскія пячоры, крыніца Аржан-Суў, возера Манжэрок. Паміж сёламі Рыбалка і Соўзга знаходзіцца адмысловая эканамічная зона «Даліна Алтая», на тэрыторыі якой пабудаваны вялікі штучны вадаём, аднак дно яго не было належным чынам падрыхтавана, у выніку чаго вадаём стаў працякаць, пагражаючы суседнім будынкам і трасе Р-256. Побач зь вёскай Азёрны Манжэроцкага сельскага паселішча, на схіле гары Малой Сінюхі працуе гарналыжны комплекс з пад’ёмнікамі і штучным засьнежаньнем.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]