Вежа Вятроў
Вежа Вятроў — найстаражытны мэтэаралягічны помнік у Атэнах, вышынёй 12 мэтраў і дыямэтрам каля 8 мэтраў. Узьвядзеньне гэтай васьміграннай вежы пэнтэліконскага мармуру на рымскай агоры прыпісваецца астраному Андроніку зь Кіра. Традыцыйна гэтая падзея датуецца сярэдзінай I-га стагодзьдзя да н.э., аднак не выключана і больш раньняя дата.
У антычнасьці вежу вянчаў флюгер у выглядзе Трытона. Захаваўся апяразваючы верх вежы фрыз з алегарычнымі выявамі васьмі вятроў — Барэю (паўночны), Кекію (паўночна-ўсходні), Апеліёту (усходні), Эўру (паўднёва-ўсходні), Ноту (паўднёвы), Ліпсу (паўднёва-заходні), Зэфіру (заходні) і Скірону (паўночна-заходні). Унутры вежы знаходзілася клепсідра, якую жывілі воды з акропалю.
У Сярэднявеччы вежа была прыстасавана пад царкоўную званьніцу. Напачатку XIX стагодзьдзя вызвалена ад векавых напластаваньняў. Паслужыла правобразам абсэрваторыі Радкліфа ў Оксфардзе (1794) і аднайменнай вежы ў Севастопалі (1849).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каардынаты: 37°58′27.04″ пн. ш. 23°43′37.21″ у. д. / 37.9741778° пн. ш. 23.7270028° у. д.