Нацыянальная бібліятэка Грэцыі
Нацыяна́льная бібліятэ́ка Грэ́цыі (па-грэцку: Εθνική Βιιβλιοθήκη Ελλάάδος) — нацыянальная бібліятэка, цэнтральнае сховішча друку, цэнтар нацыянальнай бібліяграфіі эліністыкі, цэнтар ISBN, ISSN і ISMN Грэцкай Рэспублікі. Галоўны будынак бібліятэкі, разам з Атэнскім унівэрсытэтам імя Кападзістрыі і Нацыянальнай акадэміяй, зьяўляецца часткай неаклясычнай Атэнскай трылёгіі, створанай па праекту архітэктара Тэафіла фон Хансэна. Выкананы ў дарычным ордары.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Арыгінальная ідэя стварэньня Нацыянальнай бібліятэкі належала вядомаму швэйцарскаму філёлягу Якабу Майнэру. Яна была выдадзеная ў жніўні 1824 г. у артыкуле Майеру для газэты «Грэцкая хроніка» гораду Мэсалянгіёна.
Гэтая ідэя была падхоплена новым грэцкім ўрадам, які ўзначальваў Іаан Кападзістрыя, які згуртаваў вакол яе такія інтэлектуальныя інстытуты, як адукацыйныя ўстановы, нацыянальныя музэю і выдавецкія дамы. Непасрэдным кіраўніком стаў Адрэас Мустаксідзіс, які такім чынам стаў дырэктарам Нацыянальнага археалягічнага музэю і Нацыянальнай школы.
Напрыканцы 1830 году бібліятэка, якую Мустакідзіс назваў Нацыянальнай бібліятэкай, ўжо мела 1018 тамоў друкаваных кніг, сабраных ці грэкамі, ці філэлінамі. У 1834 годзе бібліятэку перанесьлі ў новую сталіцу — Атэны. Тут яе часова разьмясьцілі спачатку ў муніцыпальнай лазьні рымскага кірмшу, а потым у царкве Сьвятога Элефтэрыясу, каля храма.
Збор вельмі хутка павялічваўся. Пры падтрымцы Дзімітраса Пасталакаса з прыватных бібліятэк было выкуплена 1995 тамоў. Таксама бібліятэка прыняла ў дар бібліятэкі Хрыстафораса і Канстанцінаса Сакеларыясаў — 5400 тамоў і Маркаса Рэніераса — 3401 том.
У 1842 публічная бібліятэка аб’ядналася зь бібліятэкай Афінскага ўнівэрсытэту, пабудаванага па ініцыятыве караля Отана. Новым дырэктарам пашыранага інстытуту быў прызначаны Георг Казакіса-Ціпалдоса, які заставаўся на гэтай пасадзе да 1863. Каралеўскай хартыяй ад 1866 г. абедзьве бібліятэкі былі афіцыйна аб’яднаны ў адну пад назвай Нацыянальная бібліятэка Грэцыі.
16 сакавіка 1888 г. было пачата будаўніцтва новага мармуровага будынка ў неаклясічным стылі пры фінансавай падтрымцы прадстаўнікоў грэцкай дыяспары, братоў Панагіса, Марынаса і Андрэаса Валіянасаў, выхадцаў з Кэфалёніі. Бібліятэка заставалася ў будынку ўнівэрсытэту ў 1903 годзе, паколькі той пераехаў у новы корпус, пабудаваны па праекту Фэафіля Гансэна і пад кіраўніцтвам архітэктара Эрнста Зілера.
Сёньня бібліятэка застаецца з будынку братоў Валіянасаў.