Атэнская акадэмія
Атэнскя акадэмія | |
Ακαδημία Αθηνών | |
Галоўны корпус Атэнскай акадэміі | |
Заснаваны | 18 сакавіка 1926 |
---|---|
Тып | грамадзкі |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 37°58′48″ пн. ш. 23°44′03″ у. д. / 37.98° пн. ш. 23.73417° у. д.Каардынаты: 37°58′48″ пн. ш. 23°44′03″ у. д. / 37.98° пн. ш. 23.73417° у. д. |
Горад | Атэны |
Краіна | Грэцыя |
Знаходзіцца ў складзе | Камітэт па касьмічных дасьледаваньнях[d][1], International Union of Academies[d][2], All European Academies[d][3], InterAcademy Partnership[d][4] і Міжнародная навуковая рада[d][5] |
Вэб-сайт | www.akademyofathens.gr |
Атэнскя акадэмія |
Атэнская акадэмія (па-грэцку: Ακαδημία Αθηνών) — нацыянальная акадэмія Грэцыі і найбуйнейшая навукова-дасьледчая ўстанова ў краіне, працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атэнская акадэмія была заснавана 18 сакавіка 1926 году і сваёй назвай абавязана старажытнай Акадэміі Плятона. Афіцыйны статут акадэміі быў замацаваны дзяржаўнай пастановай ад 1929 году з асобнымі зьменамі і дапаўненьнямі гэтая пастанова дзейнічае і да гэтага дня, згодна зь ёй асноўнымі кірункамі дзейнасьці Нацыянальнай акадэміі Грэцыі зьяўляюцца:
- натуральныя навукі;
- мастацтва;
- мараль і палітычныя навукі.
Пад эгідай Атэнскай акадэміі працуе 12 навукова-дасьледчых цэнтраў, 10 навукова-дасьледчых аддзяленьняў і цэнтральная бібліятэка імя Яаніса Скітурыса. У 2002 годзе быў створаны Фонд біямэдыцынскіх дасьледаваньняў Атэнскай акадэміі. Грэцкі інстытут Бізантыйскіх і пост-Бізантыйскіх дасьледаваньняў, таксама функцыянуе пад кіраўніцтвам Акадэміі.
Галоўны корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўны корпус Атэнскай акадэміі знаходзіцца паміж вул. Панапістыму (вул. Унівэрсытэцкая) і вул. Акадыміяс (вул. Акадэмічная) у Атэнах. Разам з Атэнскім унівэрсытэтам і Нацыянальнай бібліятэкай Грэцыі ён зьяўляецца часткай так званай нэаклясычнай Атэнскай трылёгіі, створанай у 1859 г. па праекце дацкага архітэктара Тэафіла фон Гансэна.
Сродкі для будаўніцтва Атэнскай акадэміі былі дадзены магнатам Сымонам Сінасам, першы камень быў урачыста закладзены 2 жніўня 1859 г. З 1861 г. будаўніцтва вялося хуткімі тэмпамі пад кіраўніцтвам Эрнста Зілера, але ўнутрыдзяржаўная нестабільнасьць, а потым і зьвяржэньне караля Атона перашкаджалі будаўніцтву, пакуль яно не было спынена ў 1864 годзе.
Работы былі адноўлены толькі ў 1868 годзе. Але канчатковае завяршэньне адбылося толькі ў 1885 г., выдаткі на будаўніцтва склалі 2 843 319 залатых драхмаў. Скульптуры былі створаны грэкам Леанідасам Дросісам, у той час як фрэскі і мастацкае афармленьне выканаў аўстрыец Крыстыян Грайпэнкэрл.
20 сакавіка 1887 году Эрнст Зілер здаў галоўны корпус прэм’ер-міністру Харыляасу Трыкупісу, але з-за адсутнасьці Нацыянальнай акадэміі, будынак спачатку перадалі нумізматычнаму музэю да заканчэньня будаўніцтва для яго памяшканьня ў 1890 годзе. У 1914 г. тут знаходзіўся Бізантыйскі музэй і Дзяржаўны архіў. Нарэшце, 24 сакавіка 1926 году будынак быў перададзены навастворанай Атэнскай акадэміі.
Асобныя акадэмікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арыстовуляс Манэсіс
- Костыс Палямас
- Ксэнафон Залётас
- Канстанцін Цацас
- Маноліс Калямірыс
- Міхаіл Стасінопуляс
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://cosparhq.cnes.fr/about/members/national-scientific-institutions/
- ^ https://web.archive.org/web/20240125131018/http://www.unionacademique.org/en/members
- ^ https://allea.org/members
- ^ https://web.archive.org/web/20221208195542/https://www.interacademies.org/network/member-academies
- ^ https://web.archive.org/web/20221009095816/https://council.science/members/online-directory/